Перайсьці да зьместу

Гішпанскі грып

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У Сіетле ў трамвай у часе «гішпанкі» пасажыраў пускалі толькі ў ахоўных масках

Гішпа́нскі грып, альбо «гішпа́нка» (па-француску: grippe espagnole, альбо па-гішпанску: gripe española) — па ўсёй імавернасьці самая масавая пандэмія грыпу за ўсю гісторыю чалавецтва. У 1918—1919 гадох (18 месяцаў) ва ўсім сьвеце ад гішпанкі памерла прыблізна 50-100 млн чалавек, або 2,7—5,3% насельніцтва Зямлі. Заразіліся каля 550 млн чалавек, або 29,5% насельніцтва плянэты[1]. Эпідэмія пачалася ў апошнія месяцы Першай сусьветнай вайны і хутка засланіла гэтае найбуйнейшае кровапраліцьце паводле маштабу ахвяр.

Пандэмія грыпу 2009 году была выкліканая вірусам таго ж (A/H1N1) сэратыпу.