Перайсьці да зьместу

Гісторыя Нэпалу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гісто́рыя Нэпа́лу — падзеі на тэрыторыі сучаснага Нэпалуу з моманту пачатку расьсяленьня там людзей і да сёньняшняга дня.

Землі сучаснай краіны шырока ўважаюцца за радзіму Буды і будызму[1], які ў рэшце рэшт распаўсюдзіўся ў Індыі і Шры-Ланцы, а таксама ва ўсёй Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Азіі і ажно да Калмыкіі ў Расеі[2][3]. Сучаснае Каралеўства Нэпал было створанае ў 1768 годзе і пачало кампанію па аб’яднаньні земляў вакол сябе. Некаторыя былыя тэрыторыі былі страчаныя ў выніку ангельска-нэпальскай вайны і кітайска-нэпальскай вайны. У супрацьстаяньні з Кітаем былі як перамогі, гэтак і паразы, і каралеўства ў рэшце рэшт плаціла даніну дынастыі Цын з 1792 па 1865 гады. Ангельска-нэпальская вайна скончылася перамогай Вялікабрытаніі і прывяла да саступкі часткі нэпальскай тэрыторыі ў адпаведнасьці з Сугаўльскім дагаворам. У чэрвені 2006 году парлямэнт Нэпалу прагаласаваў за скасаваньне манархіі на выбарах устаноўчага сходу. 28 траўня 2008 году Нэпал афіцыйна стаў фэдэратыўнай рэспублікай і быў афіцыйна перайменаваны ў Фэдэратыўную Дэмакратычную Рэспубліку Нэпал, што паклала канец 200-гадоваму панаваньню шагаў. З 8 па 13 верасьня 2025 году ў краіне адбыліся масавыя хваляваньні, выкліканыя карупцыяй і забаронай сацыяльных сетак[4][5].

27 красавіка 2006] году нэпальскі кароль Гіянэндра прызначыў на вакантную пасаду прэм’ер-міністра апазыцыйнага палітыка Гірыю Прасад Кайрала.