Гіпэрыён (паэма)
Гіпэрыён (па-ангельску: Hyperion) — незавершаная эпічная паэма ангельскага паэта-рамантыка Джона Кітса. Сюжэт паэмы заснаваны на Тытанамахіі, і распавядае пра заняпад Тытанаў пасьля таго, як яны былі зрынутыя Алімпійцамі. Кітс пісаў гэтую паэму з канца 1818 па восень 1819. Паэт кінуў работу над творам з-за хваробы свайго малодшага брата Тома, які памёр 1 сьнежня 1818 ад сухотаў.
Тэмы і ідэі гэтага твору былі ўзьнятыя Кітсам у другім варыянце паэмы «Падзеньне Гіпэрыёна. Прывід».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тытаны зьяўляюцца пантэонам багоў, якія кіравалі сьветам да прыходу Алімпійцаў, у выніку чаго, ім было наканавана пасьці. У склад тытанаў уваходзіць Сатурн (кароль багоў), Опа (яго жонка), Тэя (яго сястра), Энкелад (бог вайны), Акіян (бог мора), Гіпэрыён (бог сонца) і Клімэна (юная багіня). Паэма пачынаецца апісаньнем Сатурна, які аплаквае страту сваёй улады, захопленаю Зэўсам. Тэя вядзе яго да месца, дзе сядзяць іншыя, аднолькава жалкія, зрынутыя Тытаны, якія абмяркоўваць ці павінны яны даць адпор супраць іхняга заваяваньня новымі багамі (Алімпійцамі). Акіян дэклямуе сваё жаданьне здаць сваю сілу Пасэйдону (новаму богу мора) з-за таго, што той надзелены большае прыгажосьцю (гэты момант варты быць зацемленым у кантэксьце рамантычнае ідэі пра першаступеннасьць і вяршэнства прыгажосьці). Клімэна апісвае сваё першае ўражаньне ад музыкі Апалёна, якую яна знайшла прыгожай з пункту гледжаньня душэўнае пакуты (іншая рамантычная ідэя). Зрэшты, Энкелад дэклямуе палкую прамову, заклікаючую Тытанаў на бой.
Тым часам аўтар апісвае палац Гіпэрыёна і мы ўпершыню бачым бога сонца — адзінага дагэтуль магутнага тытана. Да яго зьвяртаецца старажытны бог Уран (бог неба), які заклікае яго ісьці да месца, дзе знаходзяцца Сатурн і іншыя Тытаны. Мы пакідаем Тытанаў ад моманту зьяўленьня Гіпэрыёна і апісаньне пераносіцца да Апалёна (новага бога сонца, музыкі і культуры), які пралівае сьлёзы на беразе ракі. У гэтым месцы яго сустракае Мнэмазіна (багіня памяці) і Апалён тлумачыць ёй прычыну сваёй скрухі: ён усьведамляе свой боскі патэнцыял, але дагэтуль ня можа яго зьдзейсьніць. Гледзячы ў вочы Мнэмазіны, ён атрымлівае веды, якія пераўтвараюць яго ў сапраўднага бога. На гэтым моманту паэма абрываецца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Notes on Hyperion from Bartleby.com
- John Keats' Hyperion at the British Library