Гэрбэрт Шылт
Гэрбэрт Шылт | |
Herbert Schildt | |
Дата нараджэньня | 28 лютага 1951[1] (73 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Чыкага, штат Іліной |
Месца вучобы | Ілінойскі ўнівэрсытэт |
Занятак | спэцыяліст у галіне інфарматыкі, пісьменьнік-дакумэнталіст |
Навуковая сфэра | інфарматыка, праграмаваньне |
Сайт | www.herbschildt.com |
Гэрбэрт Шылт (па-ангельску: Herbert Schildt) — амэрыканскі праграміст, аўтар кнігаў аб мовах праграмаваньня Java, C, C#, C++.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэрбэрт Шылт — пісьменьнік і навуковец ў сфэры кампутарных навук, атрымаў адукацыю і навуковую ступень у Ілінойскім унівэрсытэце ў Урбана-Шампэйн. Быў сябрам камітэта ANSI, які прымаў стандарты С у 1989 годзе і камітэту ISO, які прымаў стандарты C у 1998 годзе.
Ягоныя першыя кнігі былі апублікаваныя ў 1985—1986 гадох (на вокладцы кнігі Advanced Modula-2 1987 году было напісана, што гэта ягоная шостая кніга). Усе ягоныя кнігі былі надрукаваныя выдавецтвам Osborne, якое пазьней было набыта кампаніяй McGraw-Hill. Агульны наклад ягоных кнігаў, перакладзеных на большасьць моваў, складае больш за 3 мільёны асобнікаў.
Little C
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адным з найбольш працяглых праектаў Шылта быў інтэрпрэтатар Little C, які зьяўляецца прыкладам рэкурсіўнага сыходнага парсэра. Дадзеная праграма была ўпершыню надрукаваная ў часопісе Dr. Dobb's Journal у жніўні 1989 году пад назвай «Пабудова Вашага ўласнага інтэрпрэтатара С» (Building your own C interpreter). Гэты прыклад быў уключаны ў кнігу Born to Code In C (Osborne, 1989), а таксама ў больш позьняе выданьне кнігі C: The Complete Reference.
Код гэтага інтэрпрэтатара можна знайсьці ў сетцы Інтэрнэт, уключаючы архівы старых дыскаў Dr. Dobb's Journal, а таксама на сайце McGraw-Hill.
Цікавым момантам кнігі The Art of C зьяўляецца інтэрпрэтатар мовы Mini-C (мова Mini-C нават не падтрымлівае ключавое слова «class», таксама мінімальная і штучная роля была адведзена cin і cout). Код Mini-C можна знайсьці ў сетцы Інтэрнэт, а кніга больш не выдаецца.
Таксама быў надрукаваны інтэрпрэтатар BASIC, які называўся Small BASIC, напісаны на С у першым выданьні кнігі Turbo C: The Complete Reference, і на мове Java ў кнізе The Art of Java.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Advanced Turbo Pascal (Osborne, 1986)
- Advanced Modula-2 (Osborne, 1987)
- Advanced Turbo Prolog 1.1 (Osborne, 1987)
- Advanced Turbo C (Osborne, 1987)
- C: The Complete Reference (Osborne, 1987)
- Advanced C (Osborne, 1988)
- Turbo C: The Complete Reference (Osborne, 1988)
- Born to Code In C (Osborne, 1989)
- C: The Complete Reference, 2nd. Ed (Osborne, 1990)
- Teach Yourself C, 2nd Ed. (Osborne, 1990) — updated for ANSI C.
- Teach Yourself C++ (Osborne, 1992)
- The Annotated ANSI C Standard (Osborne, 1993)
- The Art of C++ (Osborne, 2004)
- Teach Yourself DOS
- Beginning Modula-2
- Artificial Intelligence in C
- Advanced C
- Advanced Turbo C
- Java: The Complete Reference, 7th Edition (Osborne)
- Java: A Beginner's Guide (McGraw Hill)
Музычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дадатак да сваёй навуковай і пісьменьніцкай дзейнасьці Шылт зьяўляецца клявішнікам гурта Starcastle, якая працуе ў жанры прагрэсіўны рок.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |