Гэгевальд (акруга)
Выгляд
Гэ́гевальд (па-нямецку: Hegewald) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтвараньне ў складзе Райхскамісарыяту Ўкраіна, якое існавала на тэрыторыі сучаснае Жытомірскае вобласьці падчас нямецкай акупацыі Ўкраіны ў хадзе Нямецка-савецкай вайны.
Праект асобай этнічнай тэрыторыі для 10 000 этнічных немцаў (пераважна з Валыні) быў прэзэнтаваны райхсфюрарам СС Гайнрыхам Гімлерам 16 верасьня 1942 году. Улучала ў сябе 27 населеных пунктаў. Існавала да студзеня 1944 году.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wendy Lower: NAZI-Empire building and the Holocaust in the Ukraine. Univ. of North Carolina Press, Chapel Hill 2005, ISBN 0-8078-2960-9. (анг.)
- Isabel Heinemann: Rasse, Siedlung, deutsches Blut. Das rassen- und siedlungspolitische Hauptamt der SS und die rassenpolitische Neuordnung Europas. Wallstein, Göttingen 2003, ISBN 3-89244-623-7. (ням.)