Перайсьці да зьместу

Гутэнбэрг (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак Гутэнбэрг

Гутэнберг (па-нямецку: Burg Gutenberg) — замак у Ліхтэнштайне.

Замак разьмешчаны на тэрыторыі камуны Бальцэрс на ўзгорку вышынёй каля 70 м. Прыблізны час будаўніцтва замка — 11001200 гг. У 1314 годзе ён стаў уласнасьцю Габсбургаў. У XV стагодзьдзі ў час Старой цюрыскай вайны замак быў сур’ёзна пашкоджаны пажарам. У 1499 годзе ў замку начаваў Максіміліян I у час вайны з Канфэдэрацыяй. У 1795 годзе замак зноў быў сур’ёзна пашкоджаны пажарам. Адноўлены быў толькі ў 1912 годзе, у сучасным выглядзе. З 1979 году замак зьяўляецца дзяржаўнай уласнасьцю.

На тэрыторыі замка часта праводзяцца культурныя мерапрыемствы. У астатні час замак закрыты для шырокага наведваньня.[1][2]

Раскопкі, праведзеныя на схілах гары і двары замка, знайшлі рэшткі прадметаў Рэсэнскай культуры.