Гутаркі ўдзельніка:Drapeznik

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Crystal Clear app korganizer.png Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Icon apps query.svg Other languages? Welcome to the Embassy.
Transmission Icon.svg Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

EugeneZelenko 14:51, 5 чэрвеня 2007 (UTC)

Выява:Бабёр2.jpg[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, спрабуйце знайсьці выявы ў Commons. Напрыклад, эўрапейскі бабёр. --EugeneZelenko 15:08, 15 чэрвеня 2007 (UTC)

Дзякуй, буду ведаць на будучыню, але я чамусьці не знайшоў там выяваў бабра на фоне менавіта беларускай прыроды (бо па-мойму, калі Вікіпэдыя беларускамоўная, яна павінна адрозьнівацца ня толькі мовай, але й ўласнымі выявамі (напрыклад уявіце сытуацыю, калі школьнік рыхтуе паведамленьне па геаграфіі Беларусі (жывёльны сьвет) й ужывае у якасьці крыніцы артыкулы з Вікіпэдыі, якая карысьць яму ад выявы бабровай хаткі ў амэрыцы ці Польшчы?) :) --Drapeznik 15:47, 15 чэрвеня 2007 (UTC)

Зразумела, што родныя бабры бліжэй :-) Але з іншага боку ёсьць праблема выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі. Пры наяўнасьці вольных альтэрнатыў лепей (і гэта патрабуецца Wikimedia Foundation) выкарыстоўваць вольныя.
Канешне, ніхто не перашкаджае сфатаграфаваць беларускага бабра і дадаць выяву ў Commons. Мой брат зрабіў здымкі беларускага дрэва, якое згрызьлі бабры. Калі гэта неяк дапаможа, магу дадаць у Commons.
EugeneZelenko 16:00, 15 чэрвеня 2007 (UTC)

Дапаможа (прынамсі разьвіцьцю артыкула), дзякуй :-) Я намагаюся шукаць малюнкі, якія не ахоўваюцца аўтарскімі правамі (ёсьць яшчэ варыянт з'езьдзіць непасрэдна ў Бабруйск і пачаць фотапаляваньне на баброў):-). Дарэчы, можна даць заклік (напрыклад у ЖЧ-кам'юніці, каб дапамаглі выявамі (бо на іх беларуская Вікіпэдыя якраз-ткі бедная.). --Drapeznik 16:15, 15 чэрвеня 2007 (UTC)

Здымкі знайшоў. Спадзяюся, што сёньня-заўтра загружу.
Што датычыцца закліку ў LiveJournal — ідэя добрая, але, на мой погляд, трэба абавязкова давесьці некалькі момантаў:
  • ахвяраваць толькі ўласныя здымкі з адукацыйным зьместам.
  • абавязковая ўмова ахвяраваньня — вольная ліцэнзія, якая дазваляе іншым выкарыстоўваць выяву ў любых мэтах (уключая камэрцыйныя і мадыфікацыі). У каго ёсьць здымкі на http://flickr.com — можна выбраць там ліцэнзіі сс-by-2.0 альбо сс-by-sa-2.0.
  • загружаць іх у Commons.
  • даваць файлам зразумелыя назвы, рабіць апісаньне выявы (для аб'ектаў архітэктуры — вельмі пажадана і каардынаты), уключаць выявы ў адпаведныя катэгорыі ці старонкі.
  • не парушаць прыватнасьць іншых асобаў
  • не парушаць аўтарскія правы іншых асобаў — нельга дадаваць здымкі рэклямных плякатаў, CD, сучасных скульптураў і г.д.
Калі не напужаў шматлікімі абмежаваньнямі :-) — паспрабуйце зрабіць заклік.
EugeneZelenko 13:59, 16 чэрвеня 2007 (UTC)

HTML/Wiki фарматаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, выкарыстоўвайце пусты радок замест <p>, * альбо # для сьпісаў; ===, ==== і г.д. для загалоўкаў іншых узроўняў. --EugeneZelenko 13:33, 19 чэрвеня 2007 (UTC)

Добра.--Drapeznik 15:33, 20 чэрвеня 2007 (UTC)

KontraBanda / КонтраБанда[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Drapeznik!

Тут замежнікі (немцы), «наяжджалі» на старонку КонтраБанда (https://de.wikipedia.org/w/index.php?title=KontraBanda&stable=0&redirect=no) як «няварты» артыкул. Я спрабаваў выратаваць, але “бэнутцэр” Usteinhoff усё сам вырашыў, нават не суд-«тройка». Гледзячы сюды (https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=Usteinhoff+), наўрад ці ён ведае расейскую альбо нашу мову, каб ацэньваць іншамоўныя крыніцы. Спачатку яго не задаволілі выступы па ТБ (Сталічнае тэлебачаньне ж топ-3 беларускі канал; ёсьць нават артыкул (!) пра яго на нямецкай Wikipedia: https://de.wikipedia.org/wiki/CTV_(Weißrussland)), дадаў больш крыніц, у тым ліку інфармацыйнае агенцтва «Минск-новости», дзе яно на дзень гораду Менску ў справаздачы са сьвята газэты «Вечерний Минск» адзначыла, што такі кавэр-гурт на самой справе самы запатрабаваны ў сталіцы, так паставіў пад сумненьне іх аўтарытэт (тое, што сабралі народ, артыстаў, зрабілі сьвята, сфоткалі ўсё гэта й напісалі справаздачу, гэта хлусьня!). Ну й што, што дзяржаўныя... А якія яшчэ!? У нас жа ў Беларусі вельмі многа чаго дзяржаўнага, незалежных СМІ няшмат. ¯\_(°ヮ°)_/¯

Нават па іх крытэрыям для музыкаў усё добра: Gemäß WP:RK#Musiker (“wiederholt in überregionalen Hörfunk- oder Fernsehausstrahlungen mitwirkten”)...

Больш зьвестак у самой «дыскусіі» на выдаленьне: https://de.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Löschkandidaten/20._Januar_2019#KontraBanda. Таксама буду ўдзячны за любую параду. Думаю, можна будзе напісаць адміністратару, хто правёў экзэкуцыю (бэнутцэр Gripweed).

Не хварэй! (✿◕‿◕)

P.S. На жаль, тут «нашых» нямецкамоўных удзельнікаў няшмат, пісаў таксама Lesnas ättling, калі яшчэ шла «дыскусія» на выдаленьне, але ён яшчэ не адпісаў. Цяпер нямецкая старонка гурта выдалена( --Pr12402 28 студзеня 2018