Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла/Схоў1

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Перанос артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што перанос зьместу артыкула капіяваньнем з-пад адной назвы пад іншую зьяўляецца парушэньнем правілаў Вікіпэдыі. Перайменаваньне артыкулаў робіцца з дапамогай пункту мэню «Перанесьці». Акрамя таго, артыкул Аргун (горад) застанецца пад такой назвай, таму што ў беларускай мове слова «горад» больш распаўсюджанае за слова «места», а ў Вікіпэдыі артыкулы маюць назвы паводле найбольш распаўсюджаных словаў і тэрмінаў. Таксама заўважце, што ў Вікіпэдыі няма «сваіх» ці «чужых» артыкулаў, кожны артыкул можа рэдагаваць кожны і з гэтым вы згаджаецеся, калі дадаеце зьмест у Вікіпэдыю, што напісана над кнопкай «Захаваць старонку». --Red_Winged_Duck 13:35, 13 траўня 2014 (FET)

Гэтак справы не вырашаюцца. Азнаёмцеся з асноўнымі правіламі Вікіпэдыі, калі ласка, і ў прыватнасьці з правілам ветлівасьці.

Што да «места», дык у нас гістарычна склалася, што назвы артыкулаў пры наяўнасьці неадназначнасьцяў мусяць удакладняцца ў дужках найбольш распаўсюджаным тэрмінам. У пары «горад — места» такім абраны першы варыянт, дык спрэчны артыкул называцьмецца Аргун (горад), а Аргун (места) будзе на яго перанакіраваньнем, то бок Вы трапіце на тэкст пра Аргун у любым выпадку. --Renessaince 16:09, 13 траўня 2014 (FET)

Вітаю, добра, што зарэгістраваліся. Калі ласка, пры стварэньні новых артыкулаў дадавайце іх у ВікіЗьвесткі. Каб гэта зрабіць, трэба ў адпаведным артыкуле любога іншага разьдзелу Вікіпэдыі пад сьпісам інтэрвікаў (гэта спасылкі на іншыя разьдзелы Вікіпэдыі) націснуць «Правіць спасылкі». Гэтым адчыніце старонку ў ВікіЗьвестках, якая ўтрымлівае сьпіс усіх разьдзелаў Вікіпэдыі, дзе ёсьць створаны Вамі артыкул. Дадайце туды й спасылку на артыкул на беларускай мове, і яго ўбачаць усе іншыя разьдзелы адразу. --Renessaince 16:02, 13 траўня 2014 (FET)

Таксама не забывайцеся дадаваць артыкул у катэгорыі. Іх таксама можна ўзяць з сумежных разьдзелаў Вікіпэдыі і паглядзець іхнюю назву ў нас, перайшоўшы па інтэрвіках. --Renessaince 17:46, 13 траўня 2014 (FET)
Інтэрвікі не забывайцеся дадаваць. -- Renessaince 09:30, 21 траўня 2014 (FET)
Прастаўляйце інтэрвікі. -- Renessaince 17:01, 9 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Мая заўвага наконт інтэрвікаў тычыцца і новых катэгорыяў. -- Renessaince 21:12, 9 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Тапонімы Расеі ў беларускай мове

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень. Дзякуй за Вашыя артыкулы ў Вікіпэдыі. Хацелася б зьвярнуць Вашу ўвагу на тое, што пры засваеньні расейскіх тапонімаў выкарыстоўваецца расейскамоўная вэрсія, а не напісаньне паводле афіцыйных моваў рэспублік Расеі (напрыклад, Казань, а не Казан, Чэбаксары, а не Шупашкар, Грозны, а не Сэлжа-Гала). Падобнае напісаньне ўсталяванае такімі энцыкляпэдычнымі выданьнямі, як, прыкладам, «Беларуская энцыклапедыя». Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:36, 15 траўня 2014 (FET)

Назвы артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, зьвярніце ўвагу на старонку Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. У прыватнасьці на тое, што артыкулы пра асобаў у беларускай Вікіпэдыі (у адрозьненьне, напрыклад, ад расейскай) маюць назвы ў фармаце «Імя Прозьвішча». Імя па бацьку або ўдакладненьне ў дужках могуць выкарыстоўвацца тады, калі некалькі асобаў маюць аднольнавыя імёны і прозьвішчы. --Red_Winged_Duck 17:16, 15 траўня 2014 (FET)

Назвы артыкулаў-2

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень. Зьвяртаю Вашу ўвагу, што ў беларускай мове ў значэньні ўзброенага канфлікту часьцей выкарыстоўваецца лексэма напад, а правілы назваў артыкулаў Вікіпэдыі не рэкамэндуюць рабіць залішнія ўдакладненьні. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:13, 23 ліпеня 2014 (FET)

Адказаў на ўласнай старонцы гутарак. Акрамя таго, адзначу, што расейскія тапонімы, як і іншыя ўласныя назвы, не падлягаюць літаральнаму перакладу (гл. ВП:5С і Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя, паводле якіх уласныя экспэрымэнты не пажаданыя). --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:34, 23 ліпеня 2014 (FET)

Назвы населеных пунктаў Чачэніі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, падайце крыніцу, адкуль вы бярэце назвы населеных пунктаў Чачэніі. Вы стварылі артыкул пад назвай «Аджымартан», якая не сустракаецца ні ў адной крыніцы. Пры гэтым маем спасылкі на беларускамоўныя выданьні [1] і [2], дзе гэтая назва падаецца як Ачхой-Мартан. Вікіпэдыя не дазваляе ўласных дасьледаваньняў і мусіць грунтавацца на крыніцах. Калі вамі ня будзе абгрунтаваная цяперашняя назва артыкула, ён будзе перанесены пад назву, для якой існуюць крыніцы, а спробы пераносіць артыкулы без абгрунтаваньня будуць расцэненыя як вандалізм. --Red_Winged_Duck 16:37, 28 ліпеня 2014 (FET)