Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Алесь Белы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы. Вялікі дзякуй за артыкулы Беларуская кухня і Харчаваньне ў пэрыяд ВКЛ.

Паколькі Вы рабілі першыя крокі, ёсьць невялічкі заўвагі па афармленьні:

  • Пазьбягайце скарачэньняў, асабліва ў назвах артыкулаў.
  • Часьцей выкарыстоўвайце кнопку Праглядзець.
  • Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі.

EugeneZelenko 19:05, 26 Dec 2004 (UTC)

Аўтарскія правы

[рэдагаваць крыніцу]

Ці давалі аўтары тэкстаў, зьмешчаных ў артыкулах Канун і Збіральніцтва згоду на разьмяшчэньне ў Вікіпэдыі? --EugeneZelenko 21:04, 26 Dec 2004 (UTC)

Zmila дадаў шаблён Крыніца НашаЕжа. Выглядае як:

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Калі ласка, выкарыстоўвайце тэкст {{Крыніца НашаЕжа}} замест Алесь Белы, праект "Наша Ежа". У гэтым выпадку ёсьць магчымасьць адначасова зьмяніць тэкст на ўсіх старонках, ці дадаць катэгорыю.

EugeneZelenko 17:23, 28 .12. 2004 (UTC)

Шаблён Крыніца НашаЕжа магчыма мадыфікаваць, каб перадаваць імя аўтара як парамэтар. Выкарыстаньне будзе выглядаць {{Крыніца НашаЕжа|Алесь Белы}}. У якім месцы лепей зьмяшчаць імя аўтара? --EugeneZelenko 16:17, 29 .12. 2004 (UTC)

выглядаць для гледача, здаецца, мусіць так:

Аўтар-праект "Наша Ежа"
а як гэта арганізаваць - падкажыце.
Лепей я зраблю і выпраўлю старонку-другую для прыкладу, а Вы потым падрэдагуеце калі што няўдала атрымаецца. --EugeneZelenko 17:22, 29 .12. 2004 (UTC)


штосьці дзіўна змяніўся выгляд, як шаблон Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: {{{1}}}, праект «Наша ежа». адлюстроўваецца пры праглядзе. Чамусьці тры пары фігурных дужак, а ў іх 1. Навошта гэта ?

Непасрэдна ў шаблёне, {{{1}}} азначае першы парамэтар, які перадаецца пры выкарыстаньні шаблёну, пасьля |. Дзе яго не перадаюць ці забыліся дадаць, замест тэксту паказваецца {{{1}}}. Карэктна гэты шаблёны выкарыстоўваецца гэтак: {{Крыніца НашаЕжа|Алесь Белы}}. Выглядае як:

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

EugeneZelenko 15:58, 30 .12. 2004 (UTC)

Дзякуй за падказку па шаблонах. Добра, калі ёсць падзел працы!,- як у буржуазным грамадстве, а не як у нашых этнакультуралягічных продкаў, усе робяць адно і тое ж, аднолькава нізкай якасці.

Так, і А.Катлярчук і В.Цітоў згоду на размяшчэнне артыкулаў давалі. Маё таталітарнае антыфромаўскае сумленне гэта і надалей будзе кантраляваць.

АБ

Цудоўна! --EugeneZelenko 16:17, 29 .12. 2004 (UTC)

Кароткае апісаньне зьменаў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі няцяжка, дадавайце кароткае апісаньне зьменаў у адпаведным радку. --EugeneZelenko 16:17, 29 .12. 2004 (UTC)

Двукосьсі ў назвах артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не выкарыстоўвайце двукосьсі ў назвах артыкулаў, бо няма адзінага пагадненьня, якія з іх павінны быць у Вікіпэдыі. Падрабязнасьці — Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. --EugeneZelenko 19:52, 29 .12. 2004 (UTC)

Лацінскае/кірылічнае І

[рэдагаваць крыніцу]

У некаторых тэкстах сустракаецца лацінскае І ў беларускіх словах. Для чытача ніякай праблемы гэта не ўяўляе, але будуць цяжкасьці са спасылкамі і праграмамі праверкі правапісу. На жаль мэханічна гэта выправіць немагчыма, бо ў тэксьце сустракаюцца словы на іншых мовах. Калі ня цяжка рабіце замену ў тэкставым рэдактары перад тым, як дадаваць артыкул. У некаторым артыкулах (Сальцісон, Цукар, Пастарнак) гэтую замену я ўжо зрабіў. --EugeneZelenko 18:10, 30 .12. 2004 (UTC)

Паколькі нічога сакрэтнага ў маім лісьце няма, то зраблю копію сюды - калі спатрэбіцца, каб быў у Вікіпэдыі пад рукой, а не ў паштовай скрыні. ;)

Здароў!

Вельмі добра, што далучыліся. :)

Што датычыць тэхнічнай дапамогі, дык здаецца Яўген Зялёнка даволі добра тлумачыць і дапамагае што датычыць фарматаваньня, арганізацыі дадзеных, аўтарскіх правоў і г.д.

Катэгорыі аўтар павінен прадумаць сам, а потым проста дадаваць да адпаведных старонак катэгорыі і падкатэгорыі з дапамогай тэгу [[Катэгорыя:Назва катэгорыі]] (разьмяшчаецца ўнізе старонкі). Катэгорыі звычайна гіерархічныя: напрыклад, катэгорыя "natural sciences" можа ўключаць physics i chemistry. У сваю чарга physics можа ўключаць nuclear physics. А ўжо ў адпаведныя артыкулы пратон, базон, мюзон, тэрмаяд дадаеце радок [[Катэгорыя:Ядзерная фізыка]] (дадаецца ў канцы артыкулу).

Што датычыць правапісу, я (як ужо ўсе ведаюць) прыхільнік клясычнага правапісу ў беларускай мове. ;) Але мы дамовіліся так - на кожнай старонцы пакідаць правапіс арыгіналу (тарашкевіцу, наркамаўку, лацінку). Адпаведна, калі бальшыня аўтараў будуць пісаць лацінкай ці наркамаўкай, то раней ці пазьней большасьць матэрыялаў будуць на ёй. Паколькі гэта вольная энцыкляпэдыя проста няма сэнсу абмяжоўваць ці цэнзураваць людзей толькі таму, што яны пішуць "зь мяккімі знакамі" або бязь іх.

Але ў любым выпадку ніводны артыкул не застрахаваны ад зьменаў (і ў пляне правапісу, і ў пляне зьместу). Урэшце, гэта-ж Вольная энцыкляпэдыя. Любы наведнік можа націснуць клявіш "рэдагаваць" і зьмяніць артыкул. У гэтым сэнсе, мне падаецца, ня трэба пісаць аўтарства ўнізе "Крыніца: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»", а прынамсі як "Крыніца: паводле артыкулу Алеся Белага, праект «Наша Ежа»". Бо праз год нейкі артыкул можа быць на 100% ідэнтычны з вашым арыгінальным артыкулам, а можа быць на 80% зьменены, а можа ад арыгіналу застануцца толькі два сказы...

Потым, даволі важна зьвязваць артыкулы лінкамі, там, дзе гэта патрэбна. Калі слова даецца ва ўскосным склоне (не назоўным), то трэба рабіць лінк віду [[цукар|цукроў]] (першым ідзе слова ў назоўным склоне як назва артыкулу, на які спасылаемся, праз вэртыкальную рыску ідзе слова ў адпаведным склоне). Ня трэба лінкаваць кожнае слова, а толькі тыя, якія рэлевантныя да кожнага канкрэтнага артыкулу:

Вось так ня вельмі правільна:

"Cамая папулярная гародніна - капуста, якую вараць, тушаць, квасяць, рыхтуюць бігас і г.д., а таксама буракі."

Лепш, напрыклад, так:

"Cамая папулярная гародніна - капуста, якую вараць, тушаць, квасяць, рыхтуюць бігас і г.д., а таксама буракі".


> Ёсць па ежы-кулінарыі-гастранаміі адно важнае пытанне. Я спрабую
> будаваць энцыклапедыю такім чынам, што ў яе ўкладаюцца не толькі
> "стравы традыцыйнай кухні шчырых беларусоў", але і ўвогуле ўсё, што
> елі і ядуць беларусы, як шчырыя, так і зманкуртаваныя, незалежна ад
> таго, ці атрымала гэта этнакультуралягічнае асвячэнне, ці не. То напрыклад,
> апельсіны, траска, цынамон, або нават якія сучасныя хве, піца ды сушы
> мусяць быць недзе ў адной сістэме з традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Гэта якраз і вырашаецца тым, у якую катэгорыю гэта дадаваць. Кожны артыкул можа быць у некалькіх катэгорыях. Напрыклад, для нейкай ежы Х можа быць дзьве або тры і больш катэгорыі:

[[Катэгорыя:Беларуская кухня]]

[[Катэгорыя:Нямецкая кухня]]

[[Катэгорыя:Кулінарыя]]

Адпаведна, артыкул аўтаматычна "выскачыць" ва ўсіх трох катэгорыях.

> Карацей, мая ідэя арганізацыі структуры больш блізкая

Гэта канцэптуальнае рашэньне, якое залежыць ад вас. Але зьмяніць гэта ў любы момант вельмі проста - трэба толькі выдаліць або зьмяніць назву катэгорыі ў тых артыкулах, якія будуць "пераклясыфікаваныя".

> Дарэчы, гэта ўсё ідзе ад розніцы паміж "палітычнай нацыяй" і
> "этнаграфічнай нацыяй". Лішне казаць, што я палымяны прыхільнік
> першай.

У сэнсе? Не зусім сьцеміў сувязь паміж клясыфікацыяй кухні і пабудовай нацыі.

> Можа быць, сапраўды варта зрабіць 2 паралельныя (дакладней, сумежныя,
> бо будуць часта перакрывацца) сістэмы: адна ад "Бел. кухні" у раздзеле
> Беларусь, другая ад "Ежы ўвогуле".

Я думаю, проста трэба далучаць адпаведныя артыкулы адразу ў дзьве катэгорыі.


> І яшчэ - што значыць "назіраць" ? Я думаў, што цікнуўшы гэтак, буду > атрымліваць паведамленні аб зменах артыкулаў, якія напісаў, але нешта > я гэтага або не заўважыў, або гэтага няма

Пасьля гэтага ён далучаецца ў сьпіс назіраньня, які можна глядзець тут:

(спасылка справа ўверсе, побач з "устаноўкамі" і "маім унёскам")

Ва англамоўнай Вікіпэдыі ў мяне сьпіс на 300+ старонак. Але паколькі ў нас адносна маленькая Вікіпэдыя (толькі пачынаем), то я сваім сьпісам пакуль не карыстаюся, а адразу гляджу ўсе зьмены:

--Rydel 11:58, 31 .12. 2004 (UTC)

Мае адказы - 2

[рэдагаваць крыніцу]
> а як ствараецца гіерархія катэгорый - ці яе няма?

Няма. Гэта залежыць цалкам ад тых, хто піша артыкулы.

Скажам я напішу артыкул "Такамак" і ўнізе дадам катэгорыю [[Катэгорыя:Ядзерная фізыка]], то

(1) калі катэгорыі "Ядзерная фізыка" няма, яна будзе створаная і будзе на гэты момант утрымліваць адзін лінк на слова "Такамак".

(2) калі катэгорыя "Ядзерная фізыка" ёсьць, то туды аўтаматычна (па альфабэце) дабавіцца яшчэ адна спасылка на слова "Такамак".

Для таго, каб ствараць гіерархіі, трэба ў катэгорыі ствараць падкатэгорыі. Гэта робіцца вельмі проста. Напрыклад, мы хочам уключыць "Ядзерную фізыку" ў катэгорыю "Фізыка". Вельмі проста -- на старонцы "Category:Ядзерная фізыка" дадаем унізе радок [[Катэгорыя:Фізыка]]. Цяпер спасылка на катэгорыю "ядзерная фізыка" аўтаматычна зьявіцца ў катэгорыі "фізыка".

Сьпіс усіх існуючых на дадзены момант катэгорый можна паглядзець тут:

Сьпіс усіх артыкулаў у альфабэтным парадку:

Іншыя карысныя (спэцыяльныя) старонкі:

> ці ёсць неякія чаканні па дынаміцы праекта ? Колькі артыкулаў можа
> быць праз год?

Колькасьць артыкулаў

  • Жнівень: 123
  • Верасень: 167
  • Кастрычнік: 343
  • Лістапад: 593
  • Сьнежань: каля 750.

Я думаю, тэмп будзе толькі павялічвацца. Але нават пры такім тэмпе маем недзе 150 артыкулаў у месяц (5 у дзень). Гэта значыць недзе праз 1.5-2 месяца павінны дасягнуць 1000 артыкулаў.

Параўнаньне зь іншымі Вікіпэдыямі:

На дадзены момант на першым месцы ангельская (400,000), потым нямецкая (170,000), потым японская (85.000), затым француская (65.000), швэдзкая (53.000) і польская (45.000).

Мы ў верасьні былі недзе на 70-м месцы "ў агульным заліку", потым у кастрычніку на 61-м, у лістападзе на 58-м месцы. У сьнежні павінны ўзьняцца яшчэ на 1-2 прыступкі. --Rydel 14:21, 31 .12. 2004 (UTC)

Сэкцыі робяцца з дапамогай спалучэньняў =. Напрыклад:

== Назва 1 == — адпавядае X.
=== Назва 2 === — адпавядае X.Y.
==== Назва 3 ==== — адпавядае X.Y.Z.

і г.д. Зьмест ствараецца аўтаматычна. Нумарацыя — згодна парадку (што лягічна :-). Для прыкладу глядзіце Сьвяты Беларусі.

EugeneZelenko 15:06, 2 .01. 2005 (UTC)

Я перанёс гэты артыкул у Гісторыя Венгрыі. Традыцыйна для Вікіпэдыі, артыкулы пра краіну зьмяшчаюць кароткія нарысы са спасылкамі на асноўныя артыкулы. Для прыкладу глядзіце en:Hungary і en:History of Hungary. --EugeneZelenko 18:49, 2 .01. 2005 (UTC)

Тады тое самае трэба зрабіць і з Малдовай - АБ

Гэта ў плянах :-). Артыкул Венгрыя я ізноў выдалю. --EugeneZelenko 18:57, 2 .01. 2005 (UTC)
добра, калі так прынята. Адно што я думаў, што "Гісторыя краіны Х" хоць адным радком адбіваецца ў артыкуле "Краіна Х". Хіба не ?

Асьцярожна!!! Microsoft Encarta, напэўна, ахоўваецца аўтарскімі правамі. І не зьяўляецца вольнай крыніцай інфармацыі па азначэньню. Лепей пашукаць ў ангельскай Вікіпэдыі. Напрыклад, у en:Transfiguration. Дарэчы, мы маем дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў http://catholic.by. --EugeneZelenko 19:12, 2 .01. 2005 (UTC)

Па матывах Ўіскі...

Калі ласка, у існуючым артыкуле прытрымліваемся адзінага правапісу. Калі ён клясычны — то клясычнага. Глядзіце правілы ў Вікіпэдыя:Правапіс. За апошні час было дастаткова «рэлігійных» спрэчак...

Ўіскі я ўжо выправіў. Дарэчы, віскі існаваў, як redirect на ўіскі (дагэтуль правапіс гэтага слова вызывае спрэчкі — глядзіце Абмеркаваньне:Ўіскі), таму артыкул акавіта зьмяняць было зусім не абавязкова.

EugeneZelenko 15:44, 6 .01. 2005 (UTC)

Вікіфікаваць

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадавайце ў пачатак Вашых новых артыкулаў наступны тэкст: {{Вікіфікаваць}}, які гаворыць, што трэба адфарматаваць тэкст і зьмяшчае артыкул ў адпаведную катэгорыю. Калі артыкул будзе адфарматаваны. гэты шаблён можна выдаліць. --EugeneZelenko 02:55, 9 .01. 2005 (UTC)

Быў вельмі заняты апошнія 3 дні. Адказаў у гасьцявусе. --Rydel 01:57, 15 .01. 2005 (UTC)

Сьвяты Казімер у Паазер'і. 400 гадоў каталіцызму ў Лепельскім краі

[рэдагаваць крыніцу]

Вы ўдзельнічалі ў стварэньні гэтай кнігі ці ёсьць дазвол ад аўтараў? На жаль, з апісаньня на http://knihi.net/index.php?productID=100 цяжка знайсьці адказ. Каб ужо ніколі не сумнявацца :-) --EugeneZelenko 20:01, 25.12.2005 (UTC)

Кніжку рыхтаваў я з сябрамі.

Калі ласка, дадавайце ў пачатак чарнавікоў наступны тэкст: {{Вікіфікаваць}}, які гаворыць, што трэба адфарматаваць тэкст і зьмяшчае артыкул ў адпаведную катэгорыю. Калі артыкул будзе адфарматаваны. гэты шаблён будзе выдаляцца. --EugeneZelenko 16:46, 26.12.2005 (UTC)

Далучайцеся

[рэдагаваць крыніцу]

Далучайцеся да праекту Хрысьціянства. --EugeneZelenko 05:04, 20.02.2006 (UTC)

Маскоўскае княства

[рэдагаваць крыніцу]