Перайсьці да зьместу

Гудауры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудауры
Населены пункт
Краіна Грузія
Край Мцхэта-Мтыянэці
Муніцыпалітэт Казбэгаўскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 2196 м
Часавы пас
Каардынаты 42°28′33″ пн. ш. 44°28′43″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова грузінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 4702[1]
Сайт gudauri.info
Гудауры на мапе Грузіі
Гудауры
Гудауры
Гудауры

Гудау́ры (па-грузінску: გუდაური) — вёска ў Грузіі, цэнтар гарналыжнага турызму краіны. Разьмешчанае на плято, якое выходзіць на поўдзень Вялікага Каўказскага хрыбту ў Грузіі. Уваходзіць у склад Казбэгаўскага муніцыпалітэту. Насельніцтва вёскі складае ўсяго 54 чалавекі паводле стану на 2016 год.

Курорт разьмешчаны ў раёне Стэпанцмінды, уздоўж Грузінскай вайсковай шашы, недалёка ад перацягу Джвары, на ўзвышшы 2200 мэтраў над узроўнем мора, а зона прызначаная да катаньня на лыжах карыстаецца максымальным узьдзеяньнем сонца. Гудауры месьціцца за 120 км на поўнач ад сталіцы Тбілісі і ў двух гадзінах язды ад міжнароднага аэрапорту Тбілісі. Курорт прапануе высакаякасныя магчымасьці для катаньня на лыжах[2]. Лыжны сэзон доўжыцца са сьнежня па красавік.

  1. ↑ Грузінская пошта — 1805.
  2. ↑ «Gudauri winter sports resort». Gudauri.info.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]