Перайсьці да зьместу

Граматыка Гарайды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамматика Руського языка.

Ґраматыка Івана Гарайды — апошняя традыцыйная ґраматыка русінскае мовы, практычна ўжывалася перад тым як русіны Падкарпацкае Русі былі афіцыйна ліквідаваныя як народнасьць у інтарэсе наступнае анэксіі тэрыторыі й далучэньня да УССР (1944–1946). Аўтарам ґраматыцы быў Іван Гарайда, выканаўчы дырэктар Падкарпацкага Грамадзтва Навукаў і старшыня моўнае сэкцыі грамадзтва. Зьявілася пачаткам 1941 року ў добраўдзячным палітычным стане й дагэтуль застаецца найбольш ужыванаю ў публікацыях за цэлую гісторыю русінскае мовы.

У пэрыядзе з канцу першае сусьветнае вайны да 1919 року Падкарпацьце знайшла статус аўтаномнае тэрыторыі ў рамках Вугоршчыны пад назваю Руская Краіна. У Будапэшце адчынілася ўсевучэльная катэдра русінскае мовы й літаратуры, былі выдадзеныя ґраматыка (Валошына), чытанка (Стрыпскага), анталёґія літаратуры (Бонкала), слоўнік (Гадынкі) — усе ў традыцыі тагачаснага разьвіцьця русінскае мовы, што азначала царкоўнаславянскую аснову з шторазу большым ужываньнем мясцовых асаблівасьцяў.

Паводле Трыянонскае дамовы (1920) Падкарпацьце перайшло Чэхаславацкай рэспубліцы з статусам аўтаномнага краю Падкарпацкая Русь, што давала мясцовай уладзе змогу кантраляваць сфэры веравызнаньня, асьветы й мовы, але статус да канца так і ня быў рэалізаваны. Замест гэтага чэхі запаланілі край украінскімі ды расейскімі эміґрантамі, далі ім ключавыя пасады й справакавалі вострыя моўныя ды канфэсійныя спрэчкі. У сфэры мовы асьветы былі спробы ўвесьці ґраматыку галіцкага эміґранта Івана Панкевіча, чаму пярэчыла русінская інтэліґенцыя.[1]

З павяртаньнем Падкарпацкае Русі да Вугоршчыны (1939) паўстала пытаньне аб павяртаньні да традыцыі дачэхаславацкага пэрыяду, былі выдадзеныя традыцыйныя чытанкі, ґраматыкі, бяседнік. Між імі была й ґраматыка Гарайды, што адрадзіла даўнюю традыцыю зь некаторымі элемэнтамі, занесенымі ўкраінскімі эміґрантамі, напрыклад апостраф.

Галоўныя асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґраматыка Івана Гарайды зьявілася ў пачатку 1941 року ў добраўдзячным палітычным стане, была й застаецца найшырэйша ўжыванаю ў публікацыях за цэлую гісторыю русінскае мовы. Не было зафіксавана супраціву той ґраматыцы з боку мовазнаўцаў, настаўніцтва ды пісьменьнікаў. З нормамі тае ґраматыцы былі надрукаваныя сотні тысячаў асобнікаў друкаванае прадукцыі. Збольшага, прычынаю добрага прыняцьця быў згаданы стан, але ачей галоўная прычына ёсьць ў тым, што тут месьціцца русінская традацыя, якая стаіць у паступовым набліжэньні ад царкоўнаславянскае асновы да народнай мове шляхам спрашчэньня азбукі ды правілаў, але й большага ўжываньня мясцовае спэцыфікі мовы.

Яшчэ ў 1830 годзе Міхаіл Лучкай у сваёй ґраматыцы так казаў: «§ 1. Славяне й русіны ўжываюць кірылічныя літары, якіх паводле формы ёсьць 42, а паводле гучаньня толькі 29…» Усе далейшыя русінскія ґраматыкі этымаляґічнае традыцыі кожны раз зьмяншалі колькасьць літараў (ґрафэмаў), бо тым шляхам паступовага спрашчэньня перайшла і сама царкоўнаславянская мова.

Гарайдавая ґраматыка піша: «Русінская мова мае 34 літары. Зь іх некаторыя (г, и, ѣ) адлюстроўваюць і два гукі». І гэта адпавядае далейшаму важнаму пастулату традыцыі русінскае мовы: дыялектныя, гаварковыя, фанэтычныя разлукі маюць заставацца ў вуснай форме, а прысутнічаць ў літаратурнай, пісанай форме мовы тым спосабам, дзе адна літара адлюстроўвае шмат гукаў. Кажучы аб перагуках о, е, Гарайдавая ґраматыка адмыслова зазначае: гэтыя перагукі ў пісьме ані ў каранях, ані ў канчатках словаў не пазначаюцца; то бок ня пішама кунь, кѣнь, добрум, добрѣм, або конь, добром.

Зь іншага боку, што тычацца вялікага ўжываньня мясцовае спэцыфікі, у Гарайдавай ґраматыцы ўбачыма некаторыя крокі назад. Напрыклад, ъ на канцы словаў не ўжываў ужо Міхаіл Лучкай (1830). Гэтая хіба цягне за сабою наступную— фармалёвае ўжываньне ь там, дзе зьмягчэньня няма: «изза научных причин… пишеме: идешь, любовь, мышь, церковь, ночь и т. д.» (Грйд 13). Гэтага Лучкай таксама не выкарыстоўваў. У Гарайды пададзеныя формы девяносто, пятьсот (Грйд 56-57), калі ў Лучкая народныя формы: девятьдесять, пятьсто (§ 29).

Фармалёвае правіла царкоўнаславянскае мовы, дзе перад галоснымі трэба пісаць ї, не ўжываў Ласлоў Чапей (1883): приука, прияти, религия, спасение. Такіх хібаў можна знайсьці шмат.

Гісторыя ўжываньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы таму, што Гарайда стаяў на чале Падкарпацкае Супольнасьці Навукаў, атрымаўшага прэфэрэнцыі ў выдавецкай чыннасьці й заступніцтва ад улады, гэтая ґраматыка стала афіцыяльнаю.

«На вокладцы й тытульнай старонцы кожнага асобніка быў пастаўлены штамп з раўналежнымі надпісамі вугорскаю й рускаю (украінскаю) мовамі: „Одобривъ и позволивъ Регентский Комиссаръ Подкарпатской Территоріи розпорядженьемъ чис. 27.300/1941“. Значыць, гэта быў афіцыйны школьны падручнік…»[2]

За адносна маленькі пэрыяд цяжкіх рокаў вайны — ад студзеня 1941 да прыходу Чырвонае Арміі напрыканцы кастрычніка 1944 — мова Падкарпацкае Русі, кадыфікаваная Ґраматыкаю Гарайды, была ўжыванаю ва ўсіх сфэрах краю: у школьстве, публічных праявах, пэрыядычнай прэсе, дзяржаўнай адміністрацыі, афіцыйных публікацыях, кніжкавыдавецтве і ў рабоце Падкарпацкае Супольнасьці Навукаў. Дасьледчык таго пэрыяду Міхаіл Капраль піша ў сваёй манаґрафіі, што па выйсьцю ґраматыкі ў студзені 1941 року практычны быў скончаны працэс кадыфікацыі русінскае літаратурнае мовы (Капраль, 164).

«Дзяржаўнаю моваю ў асьветніцкай, адміністрацыйнай ды іншых сфэрах общественого жыцьця краю была прынятая русінская мова, кадыфікацыя якога адбылася пры цесным удзеле предсїдника-єднателя навастворанай супольнасьці, поз. Грамматика руського языка / Выданя Подкарпатского общества наукъ. Составивъ Дръ. Иван Гарайда. Унгваръ. Книгопечатня Юлія Фельдешія. 1941. 143.»[3]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Грамматика руського языка. Составивъ Дръ Иванъ Гарайда. Подкарпатское общество наукъ. Унгваръ. 1941. 143 стор.
  • Дзендзелівський, Йосип. І. Гарайда як філолог. In: Карпатський край. (Ужгород). № 8-12 (115), 1996. 35-39.
  • Капраль, Михаил. Подкарпатское Общество Наук. Ужгород. 2002. 172 ст.
  • Magocsi, Paul Robert (ed). Русиньскый язык. Uniwersytet Opolski. Opole. 2004. 488 ст.
  • Ласлов Чопей. Русько-мадярский словарь. Будапешт, 1883. 488 стор.
  1. ^ Смоть: О языку и школствѣ 1919—1939.
  2. ^ Дзендзелівський, Йосип. І.А. Гарайда як філолог. 36
  3. ^ М. Капраль. Подкарпатское Общество Наук. Ужгород. 2002. 172 ст. 13.