Горная тундра
Горная тундра (таксама альпійская тундра, высакагорная тундра) — тып экасыстэмаў (або біём) у схэме вэртыкальнай занальнасьці, аналягічны тундры. Разьмяшчаецца паміж горна-лясным поясам і нівальна-гляцыяльнай (ледавіковай) зонай і разьмяжоўваецца па мяжы горных лясоў (якая праходзіць па сярэдняй ізатэрме лета +10 °C) і сьнегавой лініі. Гэты тып вышынных зон характэрны для гор субарктычнага і ўмеранага пояса.
Горная тундра адрозьніваецца ад арктычнай у асноўным лепшым дрэнажам горных глеб і, як сьледзтва, слабой забалочанасьцю.
Альпійская тундра сустракаецца ў гарах па ўсім сьвеце. Для флёры горнай тундры характэрныя карлікавыя хмызьнякі, прылеглыя да зямлі. Халодны клімат горнай тундры выкліканы адыябатным асцюджэньнем паветра і падобны на палярны клімат.