Гой-Чу
Выгляд
(Перанакіравана з «Гойчу (вёска)»)
| Гой-Чу | |
| Былая назва: | Камсамольскае |
| Краіна: | Расея |
| Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія |
| Муніцыпальны раён: | Урус-Мартанаўскі |
| Насельніцтва: | 5129 чал. (2013) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Паштовы індэкс: | 366504 |
| Нумарны знак: | 95 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°3′37″ пн. ш. 45°36′14″ у. д. / 43.06028° пн. ш. 45.60389° у. д.Каардынаты: 43°3′37″ пн. ш. 45°36′14″ у. д. / 43.06028° пн. ш. 45.60389° у. д. |
Гой-Чу на мапе Расеі Гой-Чу | |
Гой-Чу (старая назва Камсамольскае) — вёска ва Ўрус-Мартанаўскім раёне Чачэніі.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска знаходзіцца на беразе ракі Гойта на паўднёвы-ўсход ад раённай сталіцы Ўрус-Мартан. Найбліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: Гой, Чышкі, Алхазурава, Мартанчу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1944 годзе жыхары вёскі былі выселеныя, а замест іх былі заселеныя людзьмі з Дагестану. Разам з тым вёска была перайменавана ў Камсамольскае. Пасьля вяртаньня з выгнаньня чачэнцаў большасьць дагестанцаў была вернута ў Дагестан, а вёску Камсамольскае засялілі чачэнцы. Пасьля 2000-х гадоў вёсцы было вернута старая назва — Гой-Чу.
Каля вёскі адбываліся баі паміж расейскімі й чачэнскімі войскамі пад час вайны ў сакавіку 2000 году.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Руслан Гелаеў, вайсковы дзяяч Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя