Гога
Гога лац. Goga / Hoha | |
Gogo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гок |
Зьвязаныя імёны | Гогель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гога» |
Гога, Гок — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гога або Гокі (Gogo, Goki) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова гог- (гуг-) паходзіць ад асновы -гуд- (-год-, -гут-) (пашыранай суфіксам з элемэнтам -к-)[2]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Гогель, адзначалася германскае імя Goggilo.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Goga, Gogesz, Gogel, Goger (Gogar)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на чоловека Пенянское волости Яна Кгокговича (30 верасьня 1507 году)[4]; бояромъ… Яну Кгокговичу (4 жніўня 1542 году)[5]; подданыхъ своих биржолъских… Кгокъ Миткевич (7 лютага 1587 году)[6]; dom Gugowey (1596 год)[7]; Antoni Gog (1782—1783 гады)[8][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гугевічы (Gugiewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[11].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 690.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 335.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 73.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. S. 221.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. S. 226.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 279.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 189.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 14.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 513.