Перайсьці да зьместу

Глеб Роўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Роўда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (22 гады)
Рост 184 см[2]
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Дынама Менск 1 (0)
2022 Іслач 20 (1)
2023—4 Іслач 44 (10)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2022—2023 Беларусь (да 21) 6 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 траўня 2025.

Глеб Міхайлавіч Роўда (нар. 4 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Іслач».

Выхаванец менскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі францускага «Мэцу»[3], аднак пасьля вярнуўся ў беларускі клюб, дзе з 2019 году стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сэзоне 2021 году гуляў за дубль, зрэдку зьяўляўчыся на лаве запасных асноўнай каманды.

З пачатку 2022 году трэнаваўся зь «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[5]. У складзе прысталічнай каманды пераважна выходзіў на зьмену. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. У студзені 2023 году стаў трэнавацца з асноўным складам дынамаўцаў[7], аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, склаўшы двухгадовую ўгоду[8]. У лютым 2024 году падоўжыў дзейны кантракт з клюбам да студзеня 2026 году[9].

У кастрычніку 2018 году згуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 году ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 года згуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Расеі (1:6).

  1. ^ а б в г https://fcisloch.by/player.asp?id=Gleb-Rovdo-598&season=2023MEN
  2. ^ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Gleb-Rovdo-598&season=2025MEN
  3. ^ От ЦСКА до "Меца". 13 белорусов, уехавших в футбольные академии европейских клубов (рас.) Праверана 2023-01-19 г. Архіўная копія ад 16 чэрвеня 2022 г.
  4. ^ Футбол. Даниил Шапко, Роман Давыскиба и Глеб Ровдо продлили контракты с минским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-19 г. Архіўная копія ад 22 лютага 2022 г.
  5. ^ Полузащитник минского "Динамо" Ровдо проведет сезон-2022 в "Ислочи" (рас.) Праверана 2023-01-19 г.
  6. ^ Арендованные футболисты отправились в свои клубы (рас.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (2022-12-17). Праверана 2022-12-19 г.
  7. ^ В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (рас.) Праверана 2023-01-10 г.
  8. ^ Футбол. Глеб Ровдо и Дмитрий Латыхов стали полноправными игроками "Ислочи" (рас.) Праверана 2023-01-19 г. Архіўная копія ад 19 студзеня 2023 г.
  9. ^ Глеб Ровдо продлил контракт с «Ислочью» (рас.) Праверана 2024-02-05 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]