Глафіра Васілевіч
Глафіра Макараўна Васілевіч (15 або 16 (29) сакавіка 1895, в. Несьцераўшчына, Тумілавіцкая воласьць, Барысаўскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Тумілавіцкі сельсавет, Докшыцкі раён, Беларусь — 22 красавіка 1971, Ленінград, РСФСР, СССР) — этнограф, тунгусавед.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неўзабаве, пасьля нараджэньня дачкі, Васілевічы пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе бацька пачаў працаваць на заводзе, а маці хатняй швачкай. Глафіра закончыла Пятроўскую жаночую гімназію (1913), затым працавала ў паштовым ведамстве ды школе. Вучылася на этнаграфічным факультэце Ленінградзкага геаграфічнага інстытуту. Студэнткай прымала ўдзел у Пячорскім атрадзе Паўночнай навукова-прамысловай экспэдыцыі. Пасьля заканчэньня вучобы яна ў 1925 г. ад Ленінградзкага аддзяленьня Камітэту садзейнічаньня народнасьцям паўночных акраін паехала ў Іркуцкую губэрню, у вярхоўі ракі Лены вывучаць тунгусаў (эвенкаў). Пасьля зьліцьця Геаграфічнага інстытуту зь Ленінградзкім унівэрсытэтам яна была пакінутая асыстэнтам пры катэдры народаў Поўначы. У 1952 г. Глафіра Васілевіч, па садзейнічаньні суслужбоўцаў, была арыштаваная і прыгавораная па арт. 58-10, ч.1 КК РСФСР да пазбаўленьня волі на 10 гадоў з паразай у правах на 5 гадоў ды пазбаўленьні мэдалёў «За оборону Ленинграда» ды «За доблестный труд в Великой отечественной войне 1941—1945 гг.» Пакараньне адбывала ў адным зь пермскіх лягераў. Пасьля сьмерці Сталіна яе датэрмінова ў 1955 г. вызвалілі і аднавілі на працы. Ёю было выпушчана 50 падручнікаў для пачатковай школы на эвенкійскай мове, па якіх вучылася некалькі пакаленьняў эвенкаў, таксама выйшла шмат перакладаў разнастайнай літаратуры на эвенкійскую мову.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На Нижней Тунгуске. // Северная Азия. Кн. 5-6. 1926. С.150.
- Первая книга для чтения на тунгусском языке. Стеклограф. Ленинград. 1929. 28 с.
- Начальная тунгусская книга. Москва. 1931. 156 с.
- Эвенкийско-русский (тунгусско-русский) диалектологический словарь. С приложением введения и карты распространения диалектов. Ленинград. 1934. с. III-IV.
- Очерки диалектов эвенкийского (тунгусского) языка. Ленинград. 1948. 352 с..
- Русско-эвенкийский (русско-тунгусский) словарь. Москва. 1948. 332 с
- Этнографические наблюдения и лингвистические записи А. Л. Чекановского. // Сборник неопубликованных материалов А. Л. Чекановского. Иркутск. 1962. С. 47-54.
- Erwerbung der Schamanenfahigkeiten bei den Ewenken (Tungusen). // Glaubenswelt und Volklore der sibirischen Volker. Budapest. 1963. s. 369-380.
- The Horse in Ewenki Folklore. // Central Asiatic Journal, 1965. N 12. s. 320-332.
- Эвенки. Историко-этнографические очерки (XVIII-начало ХХ в.). Ленинград. 1969. 304 с.
- Заселение тунгусами тайги и лесотундры между Леной и Енисеем. // Вопросы языка и фольклора народностей Севера. Якутск. 1972. С. 183-238.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Василевич Глафира Макарьевна. // Большая советская энциклопедия (2-е выд.) Т. 7. 1951.
- Jettmar K. Zu den Anfangen den Rentierzucht. // Anthropos. 1952, V. 47. P. 739-755.
- Новикова Ю. Сквозь таежные дебри. // Пионер. № 3. 1957. С. 27-32.
- Jettmar K. Zum problem der tungusischen Urheimat. // Kultur und Sprache. 1959. IX. P.488-489, 498-500.
- Василевич Глафира Макарьевна. // Краткая литературная энциклопедия. Т. 1. 1962.
- Г. М. Василевич — крупнейший советский тунгусовед (К 70-летию со дня рождения). Якутск, 1965. 48 с.
- Menges K. Linguistische und ethnologische Bemerkungen zum Tungusischen. // Anthropos. 1965. V. 60. P. 591-608.
- Степанов Н. Н. Глафира Макарьевна Василевич (К 70-летию со дня рождения). // Известия Всесоюзного географического общества. Т. 97. Вып. 4. 1965. С. 380-381.
- Таксами Ч. М. Глафира Макарьевна Василевич (некролог). // Советская этнография. № 5. 1971. С. 184-186.
- Цинциус В. И. Памяти Г. М. Василевич. // Вопросы языка и фольклора народностей Севера. Якутск, 1972. С. 241-251.
- Васильков Я. В., Гришина А. М., Перченок Ф. Ф. Репрессированное востоковедение. Востоковеды, подвергшиеся репрессиям в 20-50-е годы. // Народы Азии и Африки. № 4. 1990. С. 118.
- Решетов А.М. Репрессированная этнография: люди и судьбы. // Кунсткамера. Этнографические тетради. Вып. 5-6. СПб. 1994, С. 357-359.
- Библиотека Г.М. Василевич. Каталог. Якутск. 1995.
- Ермолова Н. В. Глафира Макарьевна Василевич и современные проблемы тунгусоведения. // 285 лет Петербургской Кунсткамере. СПб. 2000. С. 205-212.
- Василевич Глафира Макарьевна (1895 — 1971). // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 490-491.
- Огрызко В. Североведы России. Материалы к библиографическому словарю. Москва. 2002. С. 88-91.
- Ермолова Н. В. Г. М. Василевич как этнограф-тунгусовед. // Репрессированные этнографы. Вып. II. Москва. 2003; Літоўка ды Саха. Сшытак 2. Койданава. 2011. С. 1 22.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |