Перайсьці да зьместу

Гетман Сагайдачны (фрэгат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гетман Сагайдачны

Краіна: Украіна Украіна
Тып: фрэгат
Гісторыя:
Вытворца: Судабудаўнічы завод «Заліў», г. Керч
Пачатак будаўніцтва: 5 кастрычніка 1990 г.
Спуск на ваду: 29 сакавіка 1992 г.
Пачатак эксплюатацыі: 4 ліпеня 1993 г.
Войны і канфлікты: Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну
Характарыстыкі:
Даўжыня: 122,98 м м
Шырыня: 14,2 м м
Павозка: 193 чал. (22 афіцэры)
Узбраеньне:
Артылерыя: 2х1 100-мм АУ АК-100
Зэнітная артылерыя: * 1×2 ПУ ЗРК «Аса-МА2» ЗІФ-122;
Мінна-тарпэднае ўзбраеньне: * 2х4 533-мм тарпэдныя апараты ЧТА-53-1135 (тарпэды тыпу СЕТ65 або 53-65К);
Бартавая авіяцыя: Ка-27ПЛ х 1 адз.

Гетман Сагайдачны — фрэгат праекту 11351 (Krivak-III class паводле клясыфікацыі НАТО) шматмэтавы карабель Вайскова-марскіх сіл Украіны. Бартавы нумар U130. Названы ў гонар Пятра Сагайдачнага. Флягман ВМС Украіны.

Карабель быў закладзены 5 кастрычніка 1990 году як вартавы карабель «Кіраў» на элінгу СБЗ «Заліў» у Керчы, на замову марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР. Гэта быў восьмы карабель гэтай сэрыі. Адрозьненьнем ад базавага праекту стала абсталяваньне карабля прыладамі актыўнага супакойваньня гайданкі. Спушчаны на ваду 29 сакавіка 1992 году. У чэрвені таго ж году ўрадам Украіны было прынята рашэньне аб перадачы карабля ВМС, фармаваньне якога толькі пачалося. Караблю было нададзенае імя «Гетман Сагайдачны» ў гонар гетмана Войска Запароскага Пятра Канановіча Канашэвіч-Сагайдачнага.

Уключаны ў баявы склад ВМС Украіны 2 красавіка 1993 году. 4 ліпеня 1993 г. на флягмане ВМС Украіны быў урачыста падняты ваенна-марскі сьцяг. Сьцяг камандзіру карабля капітану 3 рангу У. Катушэнку ўручыў першы камандуючы ВМС Ўкраіны віцэ-адмірал Барыс Кожынаў.

У чэрвені 1994 году карабель ажыцьцявіў афіцыйны візыт у Францыю, у 1995 годзе — дзелавы візыт у Абу-Дабі, на выставу зброі «Айдэкс-95». У тым жа годзе карабель наведаў порт Варна (Баўгарыя) і Спэц (Італія). У 1996 годзе зрабіў першы трансатлянтычны паход на чале атраду караблёў ВМС Украіны ў ЗША ў порт Норфалк. Тады ж ажыцьцёўленыя дзелавыя візыты (двойчы) у порт Гібральтар (Вялікабрытанія) і Понта-Дэлгада (Партугалія) на Азорскіх астравах.

У 1996 годзе наведаў Поці, Стамбул і Варну. У чэрвені 1999 году з афіцыйным візытам у складзе атрада караблёў ВМС Украіны ў Ізраілі ў порце Хайфа.

Марка з выявай фрэгату «Гетман Сагайдачны»

У 2008 годзе карабель на працягу трох месяцаў браў удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі НАТО «Актыўныя намаганьні» ў Міжземным моры.

З 22 жніўня да 21 сьнежня 2012 году знаходзіўся на плянавым рэмонце на Севастопальскім марскім заводзе. Прадпрыемства ажыцьцявіла плянавы докавы рэмонт карабля, бягучы рэмонт ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня, радыятэхнічнага ўзбраеньня, рамонт унутраных памяшканьняў судна[1].

Згодна з дасягнутымі дамоўленасьцямі ў рамках ваеннага партнэрства Ўкраіны з НАТО было заплянавана, што ў пэрыяд зь верасьня 2013 па студзень 2014 году ўкраінскія сілы й сродкі будуць прыцягвацца да выкананьня задачаў у складзе антыпірацкай апэрацыі НАТО «Акіянскі шчыт»[2]. 3 студзеня 2014 году апэрацыя была скончаная, і ўжо 20 студзеня фрэгат далучыўся да апэрацыі ЭЗ «Аталянта»[3].

Расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На прапанову экіпажу перайсьці на бок Расеі 1 сакавіка 2014 году капітан Раман Пятніцкі адмовіўся выконваць загады расейскага камандаваньня, і ўвесь склад экіпажу застаўся верны прысязе Ўкраіны. Але ў той жа час чалец камітэту Рады Фэдэрацыі РФ па міжнародных справах Ігар Марозаў у той жа дзень заявіў, што карабель перайшоў на бок Расеі і ўзьняў Андрэеўскі сьцяг[4]. Паведамленьні былі адразу аспрэчаныя Міністэрствам абароны Ўкраіны[5]. Пры мінаньні караблём праліву Басфор на ім былі ўзьнятыя сьцягі ВМС Украіны і дзяржаўны сьцяг Украіны. Пад гэтымі ж сьцягамі ён 5 сакавіка прыбыў у Адэсу[6].

14 сакавіка фрэгат выйшаў у Чорнае мора для патруляваньня ўкраінскіх тэрытарыяльных водаў. 20 сакавіка ім былі выяўленыя 4 вайсковыя караблі Чарнаморскага флёту Расеі і 2 шрубалёты падтрымкі Мі-35. Расейцы спрабавалі перасекчы марскую мяжу Ўкраіны. Перамовы з парушальнікамі не прывялі да патрэбнага выніку, і расейцы не зьмянілі курс. Тады фрэгату прыйшлося зблізіцца з караблямі ЧФ, у выніку чаго расейцы адступілі ў нэўтральныя воды[7].

21 сакавіка (паводле іншых зьвестак 20) фрэгат скончыў патруляваньне і направіўся ў порт Адэсы[8].