Герыятрыя
Герыятры́я (стар.-грэц. γέρων + ἰατρεία — стары + лячэньне) — навука пра лячэньне людзей пажылога і старэчага ўзросту. Зьяўляецца клінічным разьдзелам геранталёгіі. Прадметам досьледаў ёсьць распрацоўка спосабаў лячэньня і папярэджаньня хваробаў дзеля захаваньня цялеснага і душэўнага здароўя да глыбокай старасьці, высьвятленьне ўзаемасувязі атэрасклерозу і ўзросту, мэханізма ўзьнікненьня склератычнай артэрыяльнай гіпэртаніі, цукровага дыябэту, узроставых зьменаў апорна-рухальнага апарату, значэньне ўзроставых зьменаў у разьвіцьці раку. Праз павышэньне пры старэньні адчувальнасьці да лекаў (сардэчныя гліказіды, наркатычныя, нэўраплегічныя і ціскапаніжальныя) зьмяншаецца доза іх прыёму. Прызначаюцца агульнастымулявальныя лекі (вітаміны, мікраэлемэнты і біястымулятары) для падтрымкі мэтабалізму[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Людміла Мажуль. Герыятрыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1997. — Т. 5. — С. 204. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герыятрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Лепш падрыхтуесься — даўжэй пажывеш (часткі: 1, 2, 3, 4) // Зьвязда : газэта. — 6-9 ліпеня 2010. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |