Герб Мастоў
Выгляд
(Перанакіравана з «Герб Мастоўскага раёну»)
| Герб Мастоў | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 16 ліпеня 2006 |
| Аўтар гербу | Віктар Ляхар |
Герб Мастоў — сымбаль мястэчка Масты і Мастоўскага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Аўтар гербу М. М. Ялінская, мастак Віктар Ляхар.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герб уяўляе сабой перасечаны вараскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, а долу блакітным — плыт з шасьці бярвеньняў срэбранага колеру.
Тлумачэньне сымболікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мост сымбалізуе шматлікасьць гэтых пабудоваў у рэгіёне. А плыт паказвае на даўнюю спэцыялізацыю мясцовых жыхароў, якія здаўна нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес па Нёмане ў Гародню і далей — Коўна, Кралявец і Мэмель.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.