Герб Магілёўскай вобласьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Магілёўскай вобласьці

Герб Магілёўскай вобласьці і Палажэньне пра яго зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Беларусі №1 ад 3 студзеня 2005 году. Апісаньне герба:

Уяўляе сабой выяву на залатым полі францускага шчыта ў авале блакітнага колеру Магілёўска-Брацкай Божай Маці. Унізе разьмешчаныя тры зялёныя ўзгоркі, на якіх тры чырвоныя каласы з залатымі сьцяблінамі. Шчыт акружаны вянком з залатога дубовага і лаўровага лісьця, які злучаны Андрэеўскай стужкай.

Новы герб створаны на аснове гербу Магілёўскай губэрні (1878 г.): у залатым шчыце тры курганы, на якіх тры коласы, у кожным зь якіх па 7 зерняў. Шчыт апраўлены вянком з галінаў лаўру і дубу, перавязаным ордэнскай стужкай. У верхняй частцы герба намаляваны абраз Бялыніцкай Божай Маці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі, 2005


Вобласьці Беларусі: Гербы
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская