Герб Вуглядару
Выгляд
| Герб Вуглядара | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 19 лістапада 2003 |
| Начэльле | Вуглядар |
| Тарча | руская |
Герб Вуглядару — зацьверджаны мескай радай Вуглядару, які месьціцца ва Ўкраіне ў Данецкай вобласьці. Герб быў ухвалены 19 лістапада 2003 году рашэньнем мескае рады.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герб наўскос падзелены на дзьве часткі – блакітную й чорную. У сярэдзіне зьверху залатое сонца, у нізе залатая рука трымае срэбны малаток. У гары герба надпіс па-ўкраінску «Вугледар» і лічбы «1964».
Значэньне герба
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Залатая рука з малатком азначае што галоўнае месца ў разьвіцьці места грае вуглездабыча. Сонца азначае, што будучыня места ў вуглездабычы.