Перайсьці да зьместу

Герб Іўя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Іўя

Герб Іўя — герб гораду Іўя і Іўеўскага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Герб уяўляе сабой вараскі шчыт у срэбраным полі якога намалявана жаночая фігура ў чырвоным адзеньні, дэкараваным золатам і срэбрам, з срэбранай кнігай у руках.

Тлумачэньне сымболікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працэс стварэньня геральдычнага сымбалю Іўя заняў некалькі гадоў. Першапачаткова геральдысты імкнуліся нейкім чынам адлюстраваць на гербе шматканфэсійны склад мясцовага насельніцтва (каталікі, праваслаўныя, юдзеі і мусульмане), але ў выніку быў абраны іншы шлях. На гербе гораду было вырашана разьмясьціць жанчыну ў княскім строгім, але прыгожым строі з раскрытай кнігай у руках. Гэта было абгрунтавана тым, што з ХV па XIX стагодзьдзі Іўем валодалі прадстаўнікі многіх вядомых родаў, якія шмат зрабілі для яго, але асаблівы ўклад у разьвіцьцё гораду ўнесьлі ня гэтыя главы родаў, а іх дачкі і жонкі, прытым гэта здаралася неаднаразова. Таксама ў Іўі дзейнічалі школы, друкарня, рэктарам якой у 1585—1593 гадах быў Ян Ліцыні Намыслоўскі[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]