Геранім Эміліяні
Геранім Эміліяні | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 1486[1] |
Памёр | 8 лютага 1537[1] |
Дзень памяці | 8 лютага[2] |
Геранім Эміліяні, Джыроламо Міяні (па-італьянску: Gerolamo Emiliani, 1486, Венэцыя — 8 лютага 1537, Бэргама) — каталіцкі сьвяты.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і стаў афіцэрам, а пазьней — генэралам. Служыў у вэнэцыянскай арміі, калі рэспубліка змагалася з папам Юліюсам II, імпэратарам Максімілянам I і каралём Францыі Людовікам XIII. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Знаходзячыся ў цямніцы Кастэль-Нова, ён маліўся аб заступніцтве Марыі і цудоўным чынам быў вызвалены. Гэтая падзея прымусіла яго перажыць унутраную трансфармацыю.
Пасьля вызваленьня ён пакінуў службу і прысьвяціў сваё жыцьцё Касьцёлу. У 30 гадоў прыняў сьвятарскае пасьвячэньне, пасьля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.
Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасьці стала мястэчка Самаска ў Лямбардыі, дзе ў 1532 годзе заснаваў законную супольнасьць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасьць была зацьверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе.
Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 году.
Прызнаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ён быў бэатыфікаваны Бэнэдыктам XIV у 1747 годзе і кананізаваны Клімэнтам XIII у 1767 годзе.
У 1928 папа Піюс XI абвясьціў яго нябесным апекуном сіротаў і пакінутых дзяцей[3].
Раней яго згадваньне прыпадала на 20 ліпеня (да рэформы літургічнай 1969 году), цяпер дзень яго памяці ў Каталіцкай Царкве — 8 лютага.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мастацтве яго малююць з ланцугамі на руках — у знак вызваленьня з рабства — у атачэньні дзяцей або са складзенымі рукамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б BeWeB
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.
- ^ Сьвяты Геранім Эміліяні
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геранім Эміліяні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў