Генабальд
Выгляд
| Генабальд | |
Генабальд | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Нарадзіўся | V стагодзьдзе |
| Памёр | 550 |
| Дзень памяці | 5 верасьня |
Генабальд (лац. Genebaldus[1], франц. Génebaud; ? — 550) — біскуп Ляну, Сьвяты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын Сьвятога Гельсіма[2] і пляменьнік Сьвятога Рэмігіюса, прызначаны апошнім узначаліць біскупства Ляну.
На момант пасьвячэньня ўжо быў жанатым, пазьней у яго з жонкай нарадзілася яшчэ двое дзяцей. Прызнаўся ў сваёй правіне Сьвятому Рэмігіюсу, які замкнуў яго на сем гадоў у камэры непадалёк ад царквы Сэн-Жульен у Ляне, каб той практыкаваў пакаяньне, перш чым аднавіць свае абавязкі[3].
Меў сына Сьвятога Лятру.