Гаўдэрых Вэлетрыйскі
Выгляд
Гаўдэрых | |
лац. Gaudericus | |
біскуп Вэлетры | |
---|---|
867 — 897 | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 897 |
Гаўдэрых (лац. Gaudericus; ? — каля 897) — біскуп Вэлетры (850—867).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Належаў да інтэлектуальнай эліты Рыму другой паловы IX ст. У 867 годзе разам з Гіманідам і Стэфанам Нэпійскім Гаўдэрыха выгналі з Рыму, але неўзабаве кароль Людовік II пры пасярэдніцтве папы Адрыяна II памілаваў яго[1]. .
У 875 годзе папа Ян VIII накіраваў Гаўдэрыха разам з Фармозам з Порта і Янам з Арэца запрасіць Карла Лысага на імпэратарскую каранацыю ў Рым[2].