Перайсьці да зьместу

Гацук (прозьвішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гацу́к — прозьвішча беларускага ці ўкраінскага паходжаньня. Варыянтамі дадзенага прозьвішча, магчыма, зьяўляюцца прозьвішчы Гацак, Гатцук, Гатцак.

Паходжаньне прозьвішча аналягічнае паходжаньню такіх прозьвішчаў, як Гац, Гацько, Гацкевіч, Гацэвіч, Гацко, Гацура, Гацак, Гацэнка, Гатцак, Гатцук. Паводле Ўладзімера Юрэвіча, яны ўтварыліся ад дзеяслова гацаць, г.зн. ехаць шпарка вярхом на кані або хутка ісьці, ледзь ня бегчы.

Паводле іншае вэрсіі, дадзеныя прозьвішчы належаць да адных з найстарэйшых беларуска-ўкраінскіх прозьвішчаў, якія ўтварыліся ў XVI-XVII стст. У той час пад уплывам польскае моўнае традыцыі зацьвердзіліся скарочаныя формы асабістых імёнаў з асновай на -ц, ад якой пазьней з дапамогай розных суфіксаў (-ко, -віч, -ур, -енка, -ук, -ак) і ўтварыліся прозьвішчы. Прыкладам такіх асноваў ад іншых імёнаў ёсьць: селянін Уладзімерскага староства Грыц Антонік (1620), селянін-чацьвяртнік Стэц Бяроза (1645), селянін Галіцкага староства Яц Грыцык (1642), сакалоўскі мяшчанін Луц (1647). Імя Гац, ад якога, верагодна, пайшлі прозьвішчы, утварылася ад імёнаў, якія зьмяшчаюць у сабе склад -га-: Гаўрыла, Галактыён, Агафон, Гарасім. Дадзенае імянная форма была вельмі рэдкай і ў крыніцах амаль не сустракаецца.

Існуе таксама вэрсія адыгейскага паходжаньня прозьвішча. Паводле яе Гацук (Гатцук) ёсьць вытворным ад Хачэцук (Хьак1эц1ык1у, “маленькі госьць”, дзе хьак1э можна пачуць як хачэ, хатчэ, гатчэ і г.д.) ці ад Хацук — хьац1ык1у “маленькі сабачка”; Хачак — Хьак1акъу, «той, хто ходзіць у госьці».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]