Аляксандар Гацук
Выгляд
| Аляксандар Гацук | |
| Інспэктар Пухавіцкага раённага аддзелу народнае адукацыі | |
|---|---|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1897 Сялец, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня |
| Памёр | 1 лютага 1938 Менск, турма НКУС |
| Партыя | ВКП(б) |
| Адукацыя | вышэйшая |
Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (1897, Сялец, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць — 1 лютага 1938, Менск, турма НКУС) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сябар ВКП(б).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь беларускае сялянскае сям’і. Працаваў інспэктарам Пухавіцкага раённага аддзелу народнае адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасьня 1937 году ў пасёлку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну. Асуджаны 9 сьнежня 1937 тройкай НКУС як «агент польскае выведкі» да найвышэйшае меры пакараньня. Расстраляны 1 лютага 1938 году. Пахаваны ў Менску. Рэабілітаваны пракурорам Беларускае вайсковае акругі 31 сакавіка 1989 году. Асабовая справа Г. № 21740-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.