Перайсьці да зьместу

Гатэль Эўропа (Бабруйск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэшткі гатэлю, 2007 год

Эўропа — гатэль, што знаходзіўся ў Бабруйску на рагу вуліц Скобелеўская й Палігонная (цяпер Карла Маркса й Чангарская адпаведна), зьнішчаны ў часе Другое сусьветнае вайны.

Паводле стану на 1914 — самы прэстыжны гатэль у горадзе. За савецкай уладай быў нацыяналізаваны, а ў часе другое сусьветнае вайны быў зьнішчаны й неадбудаваны да сёньня.

У суседнім будынку, што месьціўся таксама на рагу вуліц Скобелеўская й Палігонная, знаходзіўся гатэль «Бярэзіна» й галоўная паштовая ўправа гораду.