Гаспар Чыж
Выгляд
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1747[1][2] |
| Памёр | 28 студзеня 1825[3] |
| Род | Чыжы[d] |
Гаспар Чыж (па-польску: Gaspar Czyż) гербу Гадземба (1747—1825) — маршалак шляхты Віленскай губэрні, пасол Чатырохгадовага Сойму.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіюме. Пасьля вучобы займаў пасады: двараніна скарбу ВКЛ, віленскага гродзкага судзьдзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам Вільні. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстаньня 1794 г. — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павету. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн сьвятой Ганны і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губэрні.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў жанаты з Каралінай Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gaspar Czyż // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 188. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 164. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Mościcki H. Czyż Gaspar. Polski Słownik Biograficzny. Wrocław-Kraków Том 4 1938, с. 379