Перайсьці да зьместу

Гарлэнд (Тэхас)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гарланд (Тэхас)»)
Гарлэнд
Населены пункт
Краіна ЗША
Штат Тэхас
Дата заснаваньня 1891
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Garland, Texas[d] Скот Лемэй[d][1]
Геаграфія
Плошча 147,9 км²
Вышыня НУМ 168 м
Часавы пас CDT[d]
Каардынаты 32°54′26″ пн. ш. 96°38′07″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 214 - 972
Паштовы індэкс 75040, 75041, 75042, 75043, 75044, 75045, 75046, 75047 і 75049
Сайт garlandtx.gov
Гарлэнд на мапе ЗША ±
Гарлэнд
Гарлэнд
Гарлэнд
Гарлэнд
Гарлэнд
Гарлэнд

Гарлэнд (па-ангельску: Garland) — места штату Тэхас, ЗША. Горад месьціцца на паўночным усходзе ад Даласа і ўваходзіць у склад аглямэрацыі Далас—Форт-Ўэрт. Паводле перапісу насельніцтва 2020 году ў Гарлэндзе налічвалася 246 018 чалавек, што робіць яго 93-м паводле велічыні горадам ЗША. Даласкія аўтобусныя маршруты таксама абслугоўваюць Гарлэнд.

Імігранты пачалі сяліцца ў раёне калёніі Пітэрза блізу 1850 году, але сталае паселішча ўзьнікла толькі ў 1874 годзе. У гэтым раёне паўсталі два мястэчкі, як то Эмбры, названы ў гонар лекара Эмбры, і Дак-Крык, названы паводле назвы мясцовай ракі.

Каб урэгуляваць спрэчку пра тое, у якім зь мястэчкаў мусіць зьявіцца паштовы офіс, судзьдзя акругі Даласа Томас Ф. Нэш папрасіў кангрэсмэна Джо Эбата, які наведваў раён, перанесьці паштовы офіс у месца паміж двума паселішчамі[3]. Перанос быў скончаны ў 1887 годзе, а новае места атрымала назву Гарлэнд у гонар генэральнага пракурора ЗША Агастаса Гіла Гарлэнда[4]. Неўзабаве Эмбры і Дак-Крык аб’ядналіся, разам з Гарлэндам утварыўыш адзіны горад, які быў інкарпараваны ў 1891 годзе. Да 1904 году ягонае насельніцтва складала 819 чалавек[5]. У 1920 годзе мясцовыя бізнэсоўцы прафінансавалі будаўніцтва новай электрастанцыі. 9 траўня 1927 году моцны тарнада надыйшоў на горад, забіўшы 15 чалавек, у тым ліку былога мэра[6]. Пазьней тут паўстала харчовая кампанія Craddock ды капялюшная фабрыка Byer-Rolnick (цяпер належыць кампаніі Resistol). У 1937 годзе буйная далаская радыёстанцыя KRLD пабудавала ў Гарлэндзе сваю радыёвежу, якая працуе і сёньня.

Да 1950 году насельніцтва Гарлэнду перавысіла 10 тысяч чалавек[5]. У 1950—1954 гадах раён Даласа і Гарлэнду пацярпеў ад моцнай сухмені, таму горад пачаў выкарыстоўваць ваду з найбліжэйшага возера Лэйван. Паваенны бум павелічэньня прадмесьцяў дасягнуў і Гарлэнду да 1960 году, калі насельніцтва амаль у чатыры разы перавысіла паказьнік 1950 году. Да 1970 году колькасьць жыхароў павялічылася 81,5 тысячаў, а да 1980 году колькасьць гарлэндцаў узвысілася да 138 850 чалавек[5]. Паўднёва-ўсходняя частка места моцна пацярпела 26 сьнежня 2015 году, калі праз раён прасунуўся тарнада, які рухаўся з Санівэйлу на поўнач. У горадзе было пацьверджанае 9 сьмерцяў[7].

  1. http://www.garlandtx.gov/directory.aspx?eid=222
  2. перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  3. Thomas Nash Helped Mediate Duck Creek-Embree Dispute. The Garland Landmark Society, Inc.
  4. Duck Creek, TX. Texas State Historical Association.
  5. 1 2 3 Garland, TX. Texas State Historical Association.
  6.  Grazulis, Thomas P. Significant Tornadoes 1680–1991: A Chronology and Analysis of Events. — St. Johnsbury, Vermont: Environmental Films, 1993. — С. 808–811. — ISBN 1-879362-03-1
  7. Texas under siege: Tornadoes, flooding, snow and ice. USAToday.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]