Ганна Торв
Ганна Торв | |
| Anna Torv | |
Ганна Торв на San Diego Comic-Con International (2010) | |
| Дата нараджэньня | 15 красавіка 1978 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Мэльбурн |
| Грамадзянства | Аўстралія |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка |
| Гады дзейнасьці | 2002 — цяпер |
| IMDb | ID 1396022 |
Га́нна Карма́йкл Торв (па-ангельску: Anna Charmichael Torv; нарадзілася 15 красавіка 1978 году, Мэльбурн, Вікторыя, Аўстралія[1]) — аўстралійская акторка, вядомая найперш як выканаўца ролі агенткі ФБР Алівіі Данэм у тэлесэрыяле каналу Fox «Грань» (2008—2013)[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганна нарадзілася ў Мэльбурне ў сям’і шатляндзкага эстонца Ганса[1] і С’юзэн Торваў. Мае малодшага брата Дылана. У 1996 року скончыла сярэднюю школу Бэнаўа ў Голд Косьце[3] і Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва па спэцыяльнасьці сцэнічнае майстэрства (2001).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2003 року Ганна Торв сыграла ролю Афэліі ў «Гамлеце» Джона Бэла[4].
У 2004 зьнялася ў ролі Нікі Мартэл у аўстралійскай тэлевізійнай драма «Нашае таямнічае жыцьцё», пасьля — у сэрыяле BBC «Гаспадыні».
У 2008—2013 Торв грала ролю агенткі Алівіі Данэм у амэрыканскім тэлесэрыяле «Грань». У 2009 зьявілася ў мінісэрыяле HBO «Ціхі акіян» у ролі Вірджыніі Грэй. У 2014 грала ролю Нарыко ў фільме «Нябесны меч» па матывах аднайменнай кампутарнай гульні[5].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2008 року Ганна выйшла замуж за свайго калегу па сэрыяле «Грань» Марка Вэлі. Яны разышліся праз год[6].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Рок | Назва | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2015 | Стэфані | Маці Стэфані | Ідуць здымкі |
| 2015 | Дачка | Ганна | Аўстралійскі фільм |
| 2014 | Каханьне цяпер | Вірджынія | |
| 2014 | Нябесны меч | Нарыко (агучка) | |
| 2007 | Франкенштайн | Мэдсястра | Тэлефільм |
| 2006 | Кніга Адкрыцьця | Брыджэт | |
| 2003 | Вандроўнае сьвятло | Дэбра Фаўлер | |
| 2002 | Белы каўнер сіні | Суседка | Тэлефільм |
| Рок | Назва | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2015 | Галіпалійскі дэдлайн | Гвэндалін | Мінісэрыял |
| 2008—2013 | Грань | Алівія Данэм | Галоўная роля |
| 2011 | CollegeHumor Originals | Афіцэр Алія | У адной сэрыі |
| 2010 | Ціхі акіян | Вірджынія Грэй | Мінісэрыял, 1 сэрыя |
| 2008 | Гаспадыні | Алекс | 5 сэрыяў |
| 2004—2005 | Нашае таямнічае жыцьцё | Нікі Мартэл | Галоўная роля ў 4 сэзоне |
| 2004 | Дочкі МакЛеада | Джасьмін МакЛеад | 2 сэрыі |
| 2002 | Маладыя львы | Ірэна Нэдаў | 13 сэрыяў |
| Рок | Назва | Роля | Заўвагі |
|---|---|---|---|
| 2007 | Heavenly Sword | Нарыко (агучка) |
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганна Торв у 2009—2012 роках атрымала чатыры прэміі «Сатурн» у намінацыі «найлепшая тэлеакторка».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 ethnic. (23 чэрвеня 2010) Anna Torv (анг.) EthniCelebs Праверана 14 красавіка 2015 г.
- ↑ Beth Hilton. (31 студзеня 2008) Torv takes lead role in Abrams' drama (анг.) Digital Spy Праверана 14 красавіка 2015 г.
- ↑ Anooska Tucker-Evans. (13 траўня 2008) ANNOSKA Tucker-Evans looks at a lesbian love triangle (анг.) Perth now Праверана 14 красавіка 2015 г.
- ↑ Bryce Hallett. (7 сакавіка 2003) Hamlet, Bell Shakespeare Company (анг.). The Sydney Morning Herald. Праверана 14 красавіка 2015 г.
- ↑ Heavenly Sword (2014) (анг.) IMDb Праверана 14 красавіка 2015 г.
- ↑ Julie Jordan. (9 красавіка 2010) Anna Torv and Mark Valley Split (анг.) People Праверана 14 красавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ганна Торв — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ганна Торв (анг.) на сайце IMDb