Перайсьці да зьместу

Ганна Крыстына Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ганна Крыстына Радзівіл (нарадзілася 18 жніўня 1960 году ў Нью-Ёрку) — княгіня, дачка Лі Радзівіл ды князя Станіслава Радзівіла. Яе цётка з боку маці Жаклін Кенэдзі Анасіс.

Ахрышчаная ў чэрвені 1961 году ва Ўэстмінстэрскім абацтве у Лёндане ў прысутнасьці, сярод іншых, яе дзядзькі і хроснага бацькі прэзыдэнта Джона Кенэдзі і яе вядомай цёткі.

Ганна Радзівіл зьяўляецца малодшай сястрой амэрыканскага журналіста і прадусара Антонія Радзівіла. У 1999 годзе выйшла замуж за Атавіё Аранцыё, прафэсара мэдыцыны Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Пара разьвялася ў 2005 годзе.

Жыве ў Нью-Ёрку, дзе, як і яе маці, прысьвячае сябе мастацтву. Прыходзілася прыманай дачкой рэжысэру Гэрбэрту Росу, зь якім яе маці была ў шлюбе з 1988 да 1999 году. Працавала як асыстэнт постпрадукцыі ў фільме «У сапраўдным сьвятле».

Належыць да роду Радзівілаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]