Галь (балота)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гальбалота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Берасьцейскай вобласьці Беларусі.

Апісаньне балота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нізіннага (45%) і пераходнага (55%) тыпаў, у вадазборы рэк Цна і Бобрык. Плошча 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень разлажэньня 25% (пераходны тып), 40% (нізінны), зольнасьць адпаведна 5,3% і 7,5%. На балоце ёсьць падсьцілачны торф. У Ляхавіцкім раёне ў 1964—1972 гадах адкрытай асушальнай сеткай асушана 800 га.

Флёра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вырошчваюць у асноўным сеяныя травы. На неасушаных землях растуць бяроза, вольха, зрэдку сасна, асакі. У Ганцавіцкім раёне балота неасушанае. Растуць асакі і мох сфагнум, ёсьць журавіны. На 230 га лес з сасны, часткова зь бярозы і вольхі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.