Гадэрсьфілд
Гадэрсьфілд | |||||
анг. Huddersfield | |||||
Выгляд гораду | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1086 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Насельніцтва: | 146 234 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Тэлефонны код: | 01484 | ||||
Паштовыя індэксы: | HD1-5, HD7-8 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′42″ пн. ш. 1°46′47″ з. д. / 53.645° пн. ш. 1.77972° з. д.Каардынаты: 53°38′42″ пн. ш. 1°46′47″ з. д. / 53.645° пн. ш. 1.77972° з. д. | ||||
Гадэрсьфілд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Га́дэрсьфілд (па-ангельску: Huddersfield) — горад у акрузе Кэркліс (анг. Kirklees) на захадзе графства Заходні Ёркшыр у Ангельшчыне, непадалёк ад зьліцьця рэкаў Колн і Голм, за 310 кілямэтраў ад Лёндану й за 16,6 кілямэтру ад Брэдфарду, найбліжэйшага буйнога населенага пункту.
Насельніцтва Гадэрсьфілду складае, паводле зьвестак перапісу 2001 году, 146 234 чалавекі, што дае магчымасьць займаць гораду 10-ы радок у сьпісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтар акругі Кэркліс і ягоны адміністрацыйны цэнтар.
Гадэрсьфілд згуляў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёньня гэта буйны прамысловы (вытворчасьць ваўняных тканінаў, фарбавальнікаў, машынабудаваньне), спартовы й адукацыйны цэнтар[1]. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэньня нацыянальнай рэгбійнай лігі й прэм’ер-міністра Гаральда Ўілсана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хадэрсфілд. Вялікая савецкая энцыклапедыя bse.sci-lib.com, 2010-04-08
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадэрсьфілд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў