Перайсьці да зьместу

Гавязьнянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Гавязьнянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Завітой
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 24 км

Гавязьнянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Нёману. Цячэ ў Нясьвіскім і Стаўпецкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 163 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰[1].

Асноўны прыток — мэліярацыйны канал Кунаса (правы).

Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Завітой Нясьвіскага раёну, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Мікалаеўшчыны Стаўпецкага раёну. Рэчышча каналізаванае.

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 531.