Габрыель Лянкевіч
Габрыель Лянкевіч | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, архітэктар |
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1722 |
Памёр | 21 лістапада 1798 (76 гадоў) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лянкевіч.
Габрые́ль Лянке́віч (па-польску: Gabriel Lenkiewicz; 15 сакавіка 1722, каля Полацку — 10 лістапада 1798, Полацак ці Рым) — рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог, архітэктар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Лянкевічаў. Ад 1745 году сябар Ордэну езуітаў. У 1747—1748 гадах прэфэкт будаўніцтва касьцёлу Пятра й Паўла ў Бабруйску. У 1748—1751 гадах вывучаў філязофію на Беларусі, у 1752—1754 гадах матэматыку, астраномію й архітэктуру ў Віленскай акадэміі, у 1754—1758 гадах тэалёгію ў Варшаве. У 1757 годзе высьвечаны на ксяндза. У 1762—1765 гадах навучаўся ў Рымскім езуіцкім калегіюме. У 1765—1768 гадах выкладаў філязофію й матэматыку ў Нясьвіжы, у 1768—1773 гадах — архітэктуру ў Полацку, тамсама прэфэкт будоўлі.
Пасьля выданьня ў 1773 годзе папскае булы пра скасаваньне ордэну разам з Станіславам Чарневічам дамогся захаваньня дзейнасьці езуітаў у межах Расейскае імпэрыі й адкрыцьця ў 1780 годзе ў Полацку навіцыяту. У 1782—1786 гадах рэктар полацкага калегіюму.
З 8 кастрычніка 1785 году да 10 лістапада 1798 году генэральны вікарый (выканаўца абавязкаў генэрала) ордэну езуітаў. 12 сакавіка 1785 году, неўзабаве перад сваім абраньнем, даведаўся, што папа Піюс VI дазволіў дзейнасьць ордэну ў Расеі. Спрычыніўся да рэарганізацыі ордэну. На пачатак ягонага кіраваньня Беларуская правінцыя налічвала 172 езуіты (95 сьвятароў, 23 студэнты, 48 братоў, 6 навіцыяў). Было 6 калегіюмаў з цэнтрам у Полацку. Заахвочваў былых сябраў Ордэну да вяртаньня, папулярызоўваў яго сярод моладзі ў Заходняй Эўропе. У 1787 годзе адчыніў пры полацкім калегіюме друкарню. У 1793 годзе князь Пармы ў Італіі папрасіў у яго накіраваць колькіх братоў у княства. Ператварыў Полацак у культурна-навуковы цэнтар з багатай бібліятэкай, лябараторыяй, музэем натуральных навукаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднік Станіслаў Чарневіч |
Генэральны вікарый ордэну езуітаў 1785—1798 |
Наступнік Францішак Каро |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»