Габрыела Гімарайнс
Габрыела Гімарайнс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзілася | 19 траўня 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 59 кг | |
Пазыцыя | бакавая нападніца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Імока Канэльяна | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2011—2018 | Рыю-дэ-Жанэйру[d] | |
2018—2019 | Мінас-Тэніс[d] | |
2019—2024 | Вакыфбанк Стамбул[d] | |
2024— | Імока Канэльяна | |
Зборныя | ||
2012— | Жаночая зборная Бразыліі па валейболе |
Габрые́ла Бра́га Гімара́йнс (па-партугальску: Gabriela Braga Guimarães; 19 траўня 1994 году) — бразыльская валейбалістка нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выступае на пазыцыі бакавой нападніцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве захаплялася плаваньнем, тэнісам і футболам. У веку 14 гадоў пачала займацца валейболам у каледжы Пітагарас роднага гораду Бэлу-Арызонці ў трэнэра Дэлісэлію Радрыгіса[2]. У 2009 годзе была прынята ў каманду «Макензі», у наступным годзе здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце штату Мінас-Жэрайс. У 2010 годзе дэбютавала ў Супэрлізе чэмпіянату Бразыліі.
У 2012 годзе склала працоўную дамову з адным з наймацнейшых клюбаў Бразіыліі — «Юнілэвэр» з Рыю-дэ-Жанэйру[2]. За 6 сэзонаў у складзе 5 разоў станавілася чэмпіёнкай Бразыліі, двойчы — уладальніцай Кубка і тройчы — Супэркубка краіны, 4 разы — пераможцам клюбнага чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі. У 2018 вярнулася ў Бэлу-Арызонці і адзін сэзон адгуляла за мясцовую каманду «Мінас-Тэніс», выйграўшы зь ёй чэмпіянат, Кубак краіны ды клюбны чэмпіянат кантынэнту. У 2019 годзе прыядналася турэцкага клюбу «Вакыфбанк». З сваёй першай замежнай камандай два разы здабывала перамогі як у чэмпіянаце, гэтак здабывала Кубак Турэччыны ды іншыя трафэі, у тым ліку Лігу чэмпіёнаў.
У ліпені 2024 году было абвешчана пра перход гульчыхі ў склад італьянскага клюбу «Імока»[3].