Віцязь у тыгравай скуры
Выгляд
| Віцязь у тыгравай скуры | |
| па-грузінску: ვეფხისტყაოსანი | |
| Жанр: | паэма |
|---|---|
| Аўтар: | Шата Руставэлі |
| Мова арыгіналу: | грузінская |
| Год напісаньня: | XII стагодзьдзе |
| Публікацыя: | 1180 |
| Электронная вэрсія | |
«Віцязь у тыгравай скуры» — грузінскі гераічны эпас, паэма напісаная на грузінскай мове Шата Руставэлі[1], у 12 стагодзьдзі, хутчэй за ўсё паміж 1189—1212 гадамі. Адзін з найвыдатнейшых твораў сусьветнай літаратуры.
Паэма апавядае пра пераможную барацьбу трох сяброў-віцязяў — Тарыеля, Аўтандыла і Прыдона — за вызваленьне прыгажуні Нестан-Дараджан, каханай Тарыеля, якая пакутавала ў палоне ў суровай і змрочнай крэпасьці Каджэці.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На беларускую мову твор у 1966 годзе перакладалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Па адной з вэрсіяў пад гэтым псэўданімам схаванае імя цара і мужа царыцы Тамары — алана Давіда-Саслана, які якраз кіраваў Грузіяй са сваёй жонкай царыцай Тамарай у той час, калі датуецца напісаньне твору
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1966, (Перакладчыкі А. Звонак і М. Хведаровіч)