Віталь Таўкачоў
Віталь Антонавіч Таўкачоў | |
| Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1934 (92 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР |
| Месца вучобы | БДУ |
| Занятак | навуковец |
| Навуковая сфэра | фізыка, лазэры |
| Месца працы |
|
| Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
| Навуковы кіраўнік | Мікалай Барысевіч |
| Узнагароды | Ленінская прэмія (1980) |
Віталь Антонавіч Таўкачоў (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізык. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізыка-матэматычных навук (1980), прафэсар (1990). Ленінская прэмія (1980). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закончыў БДУ (1957). З 1957 г. у Інстытуце фізыкі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізыкі НАН Беларусі (з 1984 загадчык лябараторыі). Распрацаваў тэорыю статыстычнага фармаваньня фотафізычных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў мэтады іх экспэрымэнтнага вывучэньня. Стварыў лазэр на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і дасьледаваў палярызацыю стымуляванага выпрамяненьня і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў мэханізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ленінская прэмія (1980)
- Дзяржаўная прэмія Рэспбулікі Беларусь (1998)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.