Віталь Міхайлаў
Выгляд
| Віталь Міхайлаў | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 26 жніўня 1986 (39 гадоў) Віцебск |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | Канькабежны спорт |
| Цяперашнія трэнэры | Віктар Сапоненка |
Віталь Міхайлаў (нарадзіўся 26 жніўня 1986 году, Віцебск) — беларускі канькабежац. Шматразовы чэмпіён і рэкардсмэн Беларусі, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу.
Удзельнік дванаццаці чэмпіянатаў Эўропы, найлепшы вынік — 12-е месца на хатнім першынстве, якое праходзіла ў 2016 годзе на канькабежным стадыёне "Менск-Арэны". На Чэмпіянаце сьвету па асобных дыстанцыях у Карэі-2017, заняў 4 месца ў масстарце.
Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.