Віртуальная рэальнасьць
Віртуа́льная рэа́льнасьць (па-лацінску: virtualis — магчымы, імаверны) — уяўны сьвет, які ствараецца з дапамогай сродкаў камп’ютарнай тэхнікі і паказвае на экране дысплея (манітора) кампутара.
У сферы віртуальнай рэальнасьці магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданьняў і выдумка чалавека, уступаць у кантакты зь іншымі людзьмі і штучнымі (выдуманымі) асобамі, атрымліваць пачуцьці, набліжаныя да прыходу праўдзівых. Глядач пераўтвараецца ў суаўтара, здольнага самастойна мяняць камп’ютарныя мастацкія прадметы, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасьць ствараюць віртуальныя артэфакты (выдуманыя прадметы) — камп’ютарныя двайнікі рэчаіснасьці. Стварэньне віртуальнай рэальнасьці пачалося з канца XX ст. і шырока прымяняецца ў кінематографе, выяўленчым мастацтве, у галіне інтэрактыўных забаў, навучаньні і вучобе (гульні, трэнажоры, рэклямныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). Віртуальная рэальнасьць часам называецца «кіберпрасторай».
Некаторыя спэцыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры XXI ст., у якіх звычайныя элементы культуры (пісьменнасьць, кнігі, карціны і г. д.) будуць усё больш актыўна выцясьняцца вырабаміамі віртуальнае рэальнасьці.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6