Вілірых

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілірых
біскуп Брэмэну
804 або 805 — 838

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
НарадзіўсяVIII стагодзьдзе
Памёр4 траўня 837

Вілірых (лац. Willericus; ? — 838) — другі біскуп Брэмэну (з 804 або 805).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Належаў да кола найбольш верных вучняў Сьвятога Вілігада, таму па сьмерці Вілігада ў 789 годзе стаў яго пераемнікам на біскупскай катэдры ў Брэмэне. Аднак, фактычна прыступіў да кіраваньня біскупствам толькі ў 804 або 805 годзе, бо да гэтага часу ў Саксоніі адбываліся паўстаньні супраць франкаў.

У 823 годзе браў удзел у эвангелізацыйнай місіі ў Даніі разам з Эба Рэймскім і Галітгарам, біскупам Камбрэ. Гэтая місія мела вельмі абмежаваны посьпех, навяртаньне поўначы адбылося пазьней за Ансгарам[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wallace-Hadrill J. M. The Frankish Church. — Oxford University Press, 1983. P. 415.