Віленскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Vilnius-metro-(LT).svg

Віленскі мэтрапалітэн (па-летувіску: Vilniaus metropolitenas) — заплянаваны і праектуемы мэтрапалітэн у горадзе Вільня. Гэта будзе першы і пакуль адзіны мэтрапалітэн, які плянуецца пабудаваць у Летуве.

Плянаваны тэрмін увядзеньня ў эксплюатацыю — 2020 год. Мэтро будзе складацца з трох лініяў. Мэта праекту — стварыць практычны, незабруджвальны і танны грамадзкі транспарт, які вырашыць праблемы так званых «коркаў» у горадзе і дазволіць лёгка і хутка дабрацца ў любое месца Вільні. Паводле папярэдніх ацэнак будаўніцтва абыдзецца прыкладна ў 3 млрд літаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Віленскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў