Перайсьці да зьместу

Віленская гімназія імя Францішка Скарыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віленская гімназія імя Францішка Скарыны
Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija
Заснаваная 1994
Дырэктар Дзіяна Стахновіч[1]
Тып гімназія
Адрас Летува, вул. Сеціно, 21, Вільня, LT-04316
Сайт https://skorinosgimnazija.lt/by/

Ві́ленская гімна́зія імя́ Франці́шка Скары́ны (па-летувіску: Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija) — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 року. Адзіная ў Летуве школа зь беларускай мовай навучаньня.

Заснаваная ў 1994 року як агульнаадукацыйная школа зь беларускай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў прадмесьці Каралінкі(lt)[2].

Зь верасьня 1997 року носіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Эмблема гімназіі — усьмешлівыя сонца і месяц.

15 лютага 2013 року атрымала статус гімназіі[3]. Навучаньне 12-гадовае.

У 2022 годзе пачаліся рады ў паноў Летувы па пытаньні закрыцьця школы і пераводу ўсіх дзяцей у летувіскамоўную школу. Гэта ж адбылося ў Латвіі, дзе закрылі школу ў Рызе. У Польшчы ў 2024 годзе ў Беластоку не набралі ні адной клясы для навучаньня беларускай мове.

  1. Сьпіс пэдагагічнага калектыву Структура. Віленская гімназія імя Францішка Скарыны. Праверана 12 чэрвеня 2017 г.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Główny Urząd Statystyczny, м. Варшава, 1938, ст. 63, том 1, Województwo wileńskie
  3. Апісаньне дзейнасьці школы

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]