Перайсьці да зьместу

Вілем Вітэвээн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілем Яганэс Вітэвээн
Дэпутат
15 студзеня 2014  17 ліпеня 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся5 траўня 1952
Сьцяг Нідэрляндаў Ратэрдам, Нідэрлянды
Памёр17 ліпеня 2014 (62 гады)
Сьцяг Украіны пад Грабава, Данецкая вобласьць, Украіна
Партыя«Партыя Працы»
Адукацыя
Бацька Ёган Вітэвээн[d]

Вілем Яганэс Вітэвээн (па-нідэрляндзку: Willem Johannes Witteveen; 5 траўня 1952 году ў Ратэрдаме[1] — 17 ліпеня 2014 году, паблізу Грабава, Данецкая вобласьць, Украіна) — нідэрляндзкі палітык.

Сын Ёгана Вітэвээна, таксама палітыка[1]. З 1990 году быў выкладчыкам права ва Ўнівэрсытэце Тыльбургу[1]. У 1999—2007 гадах, а таксама з 15 студзеня 2014 году быў дэпутатам у верхняй палаце парлямэнту Нідэрляндаў[1].

Загінуў у выніку катастрофы Boeing 777 пад Данецкам разам з жонкай і дачкой[2].