Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзеля абмеркаваньняў, якія папярэднічалі стварэньню гэтай рэкамэндацыі, глядзіце тэму форума. --Юрцэвіч Дзьмітры 12:08, 15 кастрычніка 2008 (UTC)


Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.



«па выкарыстаньні і аздабленьні». --Red_Winged_Duck 12:08, 15 кастрычніка 2008 (UTC)

Дзякуй, улічу пры пераносе, калі рэкамэндацыя будзе прынятая. --Юрцэвіч Дзьмітры 12:16, 15 кастрычніка 2008 (UTC)

Меркаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

Падтрымліваю прапанову, але прапаную крыху перафармуляваць пэўныя сказы, не зьмяняючы сэнсу.

  • * Крыніцы — <references />;

— перафармуляваць у кшталту сьпіс спасылак на крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня.

  • У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць сьпіс зносак, які фармуецца Вікі-тэгам <references />. Пры гэтым рэкамэндуецца выкарыстоўваць ня яўнае зьмяшчэньне пазначанага вышэй Вікі-тэга, але карыстацца шаблёнам {{Зноскі}}, каб гэты сьпіс выглядаў усюды аднолькава.

— я так разумею, што ад прыняцьця рэкамэндацыі варта будзе ўжываць толькі шаблён {{Зноскі}} (апроч выпадкаў, дзе гэта немагчыма), таму мне здаецца ня варта так акцэнтаваць увагу на <references />. Думаю, лепей будзе напісаць, што паўсюль трэба выкарыстоўваць {{Зноскі}}, а ў выпадках, калі гэта немагчыма, то <references />.

Таксама на маю думку ў гэтым разьдзеле варта дадаць інфармацыю альбо спасылку, як ствараць гэтыя зноскі (у тым ліку адну крыніцу для некалькіх зносак).

  • Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама».

— варта дапісаць што-небудзь кшталту калі ён існуе, і адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваронтым выпадку.

  • Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Крыніцы».

— тое ж, што і ў папярэднім пункце.

  • Акрамя яўна вонкавых спасылак — вонкавых для ўсіх праектаў Вікімэдыі, тут жа рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя ў ВікіСховішчы, наступным чынам:

— варта дадаць, што гэты пункт, калі ён існуе, мусіць быць першым у сьпісе вонкавых спасылак.

  • {{Commons|Category:<назва_тэмы>}}

— варта раскрыць, што такое назва_тэмы («дзе назва_тэмы — назва адпаведнай катэгорыі ў Commons»).

Згодны з Red_Winged_Duck наконт назвы.

zedlik 14:14, 15 кастрычніка 2008 (UTC)

Добра, зраблю. --Юрцэвіч Дзьмітры 14:46, 15 кастрычніка 2008 (UTC)


Вынік: Усе пазначаныя вышэй заўвагі ўлічаны пры стварэньні новай вэрсіі.


Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную разьдзяліць гэты разьдзел на два: крыніцы, у іх вікіпэдыйным разуменьні, і зноскі, у звычайным кніжным. Зрабіць дзьве групы (sources і notes); шаблён, каб пазьбегнуць сынтаксысу <ref ...>...</ref>; у {{зноскі}} дадаць group="sources", а ў {{заўвагі}} (ці якая іншая назва) — group="notes". Гэтак можна будзе дадаваць розныя камэнтары, зацемкі, заўвагі без скажэньня разьдзелу «Крыніцы» і яго мэты. Wizardist г 23:31, 13 лютага 2010 (UTC)

Ёсьць сэнс для факультатыўнага выкарыстаньня. Але такі варыянт мне не падабаецца тым, што зноскі ў самім тэксьце замест [1] выглядаюць як [<назва групы> 1]. Тобо лажа атрымліваецца, як на мой погляд: [крыніца 1], [крыніца 2] замест [1] і [2] адпаведна. —zedlik 08:25, 14 лютага 2010 (UTC)
У нас няма поўнай моўнай ідэнтычнасьці з ангельскім стылем афармленьня, але сэнс застаецца тым жа: references - літаратура, notes - крыніцы/заўвагі. Прычым назву разьдзела, дзе зьмяшчаецца шаблён {{зноскі}} аўтар(-ы) могуць выбіраць вольна ў адпаведнасьці з патрэбамі. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:41, 15 лютага 2010 (UTC)

Ня ведаю, як зрабіць гэта тэхнічна, але ці магчыма ўвесьці для заўваг замест стандартнае нумарацыі [<назва групы> №] літарнае пазначэньне [a], [b], [c], [d] і г.д.? --Казімер Ляхновіч 17:15, 25 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Пэўна, ніяк. Можна зрабіць прапанову на bugzilla, але пакуль яе хто-небудзь рэалізуе, пройдзе процьма часу. — Wizardist г 00:02, 26 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Шкада, бо цяпер выгляд заўваг у артыкулах ня надта ўдалы. --Казімер Ляхновіч 12:14, 26 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Ёсьць ідэя гэта зрабіць самім на JS: спасылкі з групы зноскі пераназываць у a, b, c... у тэксьце і ў сьпісе зносак. Кшталту, рабіць выбарку
$("sup > :contains('[а ')")
а затым замяняць a лік на адпаведны набор сымбаляў. — Wizardist г 15:22, 26 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Даруй, але я з JS хоць і сутыкаўся (ну там, на мабільным у гульні гуляў =), нават гатовыя скрыпты часам у пэўных мэтах выкарыстоўваў), але наўрад ці магу даць рады. Чыста з ПГ банальнага праграмаваньня, мяркую, што замена лікаў на пэўны набор літараў ня мусіць быць цяжкай, але каб разабрацца з тэхнічнай рэалізацыяй менавіта тут, у Вікіпэдыі, баюся, мне спатрэбіцца занадта шмат часу :( --Казімер Ляхновіч 23:58, 26 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Якая розьніца. Хтосьці пабачыць, зробіць, ці я, калі будзе час. :) — Wizardist г 10:14, 27 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Чаму разьдзел "Літаратура" толькі для літаратуры, выкарыстанай падчас напісаньня, а не для літаратуры для наступнага чытаньня? Wizardist г 11:32, 26 лютага 2010 (UTC)

Мяркую, гэтыя словы варта ўспрымаць не як забарону на нешта, выходзячае за межы фармулёўкі, а як асноўны напрамак. Ня бачу нічога кепскага, калі ў гэтым сьпісе будзе ня толькі тое, што было непасрэдна выкарыстана пры напісаньні артыкула, але й тое, што ўтрымлівае матэрыял па тэме, што зацікаўленыя могуць дастаць і каб проста пачытаць для сябе, і каб дапоўніць артыкул Вікіпэдыі ў будучым. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:38, 28 лютага 2010 (UTC)
Так, мяркую, тут на дапамогу можа прыйсьці ВП:ІУП :) Wizardist г 10:48, 28 лютага 2010 (UTC)

Разьдзел «Заўвагі»

[рэдагаваць крыніцу]

З улікам шырокага выкарыстаньня разьдзелу «Заўвагі» прапаную наступныя зьмены ў рэкамэндацыі:

  • Дадаць «Заўвагі» ў прэамбулу:

Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:

Менавіта з такімі назвамі і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.

  • Дадаць «Заўвагі» ў асноўную частку:
« У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Заўвагі}} (у асноўным тэксьце артыкула асобная зноска ствараецца з дапамогай шаблёну {{Заўвага}}).
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
»
  • Адпаведна, скараціць тэкст у разьдзеле «Крыніцы»:
« У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Крыніцы}}. Калі зь нейкай прычыны гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Заўвагі», калі яны існуюць, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Па даведку, як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула, глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі
»

Прапаную менавіта такі парадак, бо з аднаго боку «Заўвагі» — гэта фактычны працяг артыкула, з другога боку ў «Крыніцах» часам ідуць скарачэньні бібліяграфічных зьвестак, якія потым поўнасьцю падаюцца ў «Літаратуры», таму разьдзяляць «Крыніцы» і «Літаратуру», на маю думку, нерацыянальна. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:00, 18 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю --Red_Winged_Duck 12:55, 18 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Спасылка на Вікісховішча

[рэдагаваць крыніцу]

На ўсякі выпадак, вось тут абмяркоўвалі даданьне ў канцы артыкула спасылкі на Вікісховішча: Вікіпэдыя:Форум/Архіў 16#Спасылка на Вікісховішча ў артыкулах. Адпаведная спасылка цяпер аўтаматычна выводзіцца ў бакавым мэню «У іншых праектах». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:22, 21 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Джарэла vs Крыніцы

[рэдагаваць крыніцу]

Я прапаную выкарыстоўваць замест “крыніцы” ў інфармацыйнай просторе да простага “джарэла”. Патлумачу на пальцах маўляў на маю думку “крыніца” гэта так бы мовіць мейсца альбо нейкая дзірка праз якое будзе ліцца вада White Ruthenia (гутаркі) 23:33, 31 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

А адкуль слова „Джарэла“ ўзялося? Slounik.org ня ведае такога слова. Калі пашукаць у Гуглі, то бачу толькі спасылкі на верш паэта Міколы Папекі «Пчала і чалавек». Але і не ў тым сэнсе, у якім прапануецца ўжываць тут.

Уранавага яблыка — змялела мёду джарэла.

Больш выкарыстаньня ня бачу. --Dymitr 23:47, 31 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]