Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/2009/15—21 лютага
Выгляд
З новых артыкулаў (15—21 лютага)
Ці ведаеце вы, што...
- адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР Язэп Варонка быў таксама міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі?
- беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васючэнка 15 лютага справіў свой 50-гадовы юбілей?
- Валокі Полацкія — гэта гістарычны раён Менску, дзе жылі кампазытар Станіслаў Манюшка і мастак Вяленці Ваньковіч?
- Роза Паркс была арыштаваная за тое, што 1 сьнежня 1955 году падчас паездкі ў аўтобусе адмовілася саступіць месца беламу мужчыну?
- Мікалай Сапега наважыўся любымі сродкамі вывезьці на Літву з Рыму абраз Маці Божай Гвадэлюпскай, і што гэта ў яго атрымалася?