Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ

«Ві́кі лю́біць Зямлю́» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-ліпені аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўнай задачай спаборніцтва ёсьць збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але і на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў Беларусі: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]