Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2015/ЧаП
ЧаП
[рэдагаваць крыніцу]1. Што такое «ВікіВясна»?
[рэдагаваць крыніцу]Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ. Сёлета гэткае супрацоўніцтва пяройдзе на вышэйшы ўзровень — адразу паміж некалькімі дзясяткамі разьдзелаў Вікіпэдыі — а ў часавым інтэрвале конкурс працягнецца тры веснавыя месяцы. Дзякуючы гэтаму палепшыцца раскрыцьцё тэматыкі пра ўсе краіны рэгіёну ЦіУЭ, а таксама ўмацуюцца сувязі між асобнымі моўнымі разьдзеламі Вікіпэдыі.
2. Які абсяг праекту?
[рэдагаваць крыніцу]У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…
3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
[рэдагаваць крыніцу]Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Ідэя конкурсу была прадстаўленая рэдактарскай супольнасьці найвялікшай энццыкляпэдыі ў сьвеце ў сьнежні 2014 року на міжнароднай канфэрэнцыі ВМЦіУЭ ў Кіеве. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда. У Беларусі да падтрымкі мерапрыемства далучылася моладзевая арганізацыя «Фалянстэр».
4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?
[рэдагаваць крыніцу]Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.
5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?
[рэдагаваць крыніцу]Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.
6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?
[рэдагаваць крыніцу]Конкурс афіцыйна пачнецца 21 сакавіка і працягнецца да 31 траўня 2015. Асобныя тэмы (Польшча ў Другой сусьветнай вайне і міжнародныя катэгорыі) могуць мець іншую дату пачатку. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.
7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?
[рэдагаваць крыніцу]Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.
8. Якія будуць узнагароды?
[рэдагаваць крыніцу]Узнагароды будуць абвешчаныя перад пачаткам конкурсу. Адной з прапановаў пакуль што ёсьць паездка на міжнародную сустрэчу вікіпэдыстаў, што адбудзецца ўлетку 2015 року. Але пакуль дакладна нічога не вядома…