Рундальскі палац
| Палац | |
Рундальскі палац Schloss Ruhenthal (Rundāles pils) | |
Рундальскі палац. Галоўны фасад. | |
| Краіна | Латвія |
| Месцазнаходжаньне | Пілсрундале |
| Каардынаты | 56°24′46″ пн. ш. 24°01′32″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Аўтар праекту | Франчэска Барталямэа Растрэльлі[d] |
| Будаўнік | Барталямэа Растрэльлі |
| Заснавальнік | Эрнст Ёган фон Біран[d] |
| Дата заснаваньня | 1736[1] |
| Будаваньне | 1736—1768 гады |
| Статус | Аб’ект з папярэдняга сьпісу Сусьветнае спадчыны[d] і нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1] |
| Сайт | rundale.net (лат.) |
Рундальскі палац на мапе Латвіі Рундальскі палац | |
Рунда́льскі пала́ц (па-латыску: Rundāles pils, ад па-нямецку: Ruhenthal, або ў ранейшай артаграфіі Ruhendahl, даслоўна «Даліна спакою») — палац у Латвіі, за 12 км на захад ад гораду Баўска, самы вядомы барочны палац краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спраектаваны й пабудаваны ў 1730-я гады італьянскім архітэктарам Барталямэа Растрэльлі як летняя рэзыдэнцыя герцага Курляндыі Эрнста Ёгана фон Бірона. Але Бірон страціў свой тытул, і палац стаяў пустым, пакуль Растрэльлі не завершыў яго інтэр’ер у 1760-х гадох. У 1795 палац быў падараваны фаварыту імпэратрыцы Кацярыны II Платону Зубаву, які ў 1820 ажаніўся з дачкой віленскага шляхціца Тэкляй Валентыновіч. Па сьмерці мужа княгіня Зубава выйшла замуж за графа Андрэя Шувалава. Шувалавы валодалі палацам да 1920 г. З 1972 году ў палацы вядуцца рэстаўрацыйныя работы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Latvijas Vēstnesis (латыс.) — Latvijas Vēstnesis, 1993.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рундальскі палац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт музэю (ням.) (анг.) (рас.)
- Рундальскі палац — Віртуальны тур (рас.)